Logo Polskiego Radia
Print

Польшча стварае адзіную Сыстэму запісу зброі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.11.2017 15:37
Адпаведныя органы ўлады папярэджваюць, што ў краіне назіраецца ўсё большая праблема, зьвязаная з наяўнасьцю зброі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto:pixabay.com/Creative Commons CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі падрыхтавала праект Сыстэмы запісу зброі. Сыстэма павінна пачаць працаваць да 14 сьнежня 2019 году. Ёсьць амаль два гады, каб некалькі існуючых сьпісаў спалучыць у адзін.
Адпаведныя органы ўлады папярэджваюць, што ў Польшчы назіраецца ўсё большая праблема, зьвязаная з наяўнасьцю зброі. Некалькі дзён таму мытнікі знайшлі ў пасылцы з ЗША вінтоўку з падзорнай трубой, пісталет і 629 патронаў. У мінулым годзе службы перанялі рэкордную колькасьць нелегальнай зброі – 552 штукі. Гэта на 76% больш, чым у мінулым годзе.
Па прычыне росту тэрактаў Эўразьвяз у мінулым годзе памяняў дырэктывы, якія тычыліся зброі. Паводле новых законаў, чалецкія краіны абавязаныя, між іншым, больш дакладна кантраляваць гандаль, асабліва ў інтэрнэце.
Утварэньне Сыстэмы запісу зброі неабходнае ня толькі з увагі на рост кантрабанды, але і на рост зацікаўленьня зброяй. Ужо больш за 57% палякаў падтрымліваюць закон аб наяўнасьці зброі для самаабароны. Цяпер для рэгістрацыі зброі для самаабароны неабходна даказаць, што існуе рэальная пагроза. Такі дазвол ёсьць у 45 тысяч чалавек, якія агулам маюць 50 тысяч штук зброі. Значна больш у польскіх дамах ёсьць паляўнічай зброі. Дазвол на яе маюць 122,4 тысячы чалавек. Гэта 300 тысяч штук. На трэцім месцы – спартыўная зброя (47,5 тысяч штук і 21,8 тысяч дазволаў). Акрамя гэтага палякі маюць дазвол на калекцыянэрскую, сувэнірную зброю, зброю для трэніровак і гістарычных рэканструкцый.

Dziennik Gazeta Prawna: Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі падрыхтавала праект Сыстэмы запісу зброі. Сыстэма павінна пачаць працаваць да 14 сьнежня 2019 году. Ёсьць амаль два гады, каб некалькі існуючых сьпісаў спалучыць у адзін.

Адпаведныя органы ўлады папярэджваюць, што ў Польшчы назіраецца ўсё большая праблема, зьвязаная з наяўнасьцю зброі. Некалькі дзён таму мытнікі знайшлі ў пасылцы з ЗША вінтоўку з падзорнай трубой, пісталет і 629 патронаў. У мінулым годзе службы перанялі рэкордную колькасьць нелегальнай зброі – 552 штукі. Гэта на 76% больш, чым у мінулым годзе.

Па прычыне росту тэрактаў Эўразьвяз у мінулым годзе памяняў дырэктывы, якія тычыліся зброі. Паводле новых законаў, чалецкія краіны абавязаныя, між іншым, больш дакладна кантраляваць гандаль, асабліва ў інтэрнэце.

Утварэньне Сыстэмы запісу зброі неабходнае ня толькі з увагі на рост кантрабанды, але і на рост зацікаўленьня зброяй. Ужо больш за 57% палякаў падтрымліваюць закон аб наяўнасьці зброі для самаабароны. Цяпер для рэгістрацыі зброі для самаабароны неабходна даказаць, што існуе рэальная пагроза. Такі дазвол ёсьць у 45 тысяч чалавек, якія агулам маюць 50 тысяч штук зброі. Значна больш у польскіх дамах ёсьць паляўнічай зброі. Дазвол на яе маюць 122,4 тысячы чалавек. Гэта 300 тысяч штук. На трэцім месцы – спартыўная зброя (47,5 тысяч штук і 21,8 тысяч дазволаў). Акрамя гэтага палякі маюць дазвол на калекцыянэрскую, сувэнірную зброю, зброю для трэніровак і гістарычных рэканструкцый.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт