Logo Polskiego Radia
Print

Урад можа прызначыць мільярд злотых з бюджэту на польскі электрамабіль

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.11.2017 17:02
У плянах па разьвіцьці электрамабільнасьці ў краіне ёсьць стварэньне польскага электрычнага аўтамабіля.
pixabay.com/CC0

Мільярд злотых з бюджэту на польскі электрамабіль. Польскі ўрад можа выдзеліць сродкі кампаніі, якая кіруе праектам. Да 2025 году ў Польшчы павінна быць мільён электрамабіляў. У плянах па разьвіцьці электрамабільнасьці ў краіне ёсьць стварэньне польскага электрычнага аўтамабіля, а яго стваральнікі могуць разьлічваць на дзяржаўную падтрымку.
Урад думае над частковым фінансаваньнем кампаніі Electromobility Poland. Міністэрства энэргіі хоча, каб кампанія атрымала мільярд злотых (277 мільёнаў даляраў) з бюджэту дзяржавы. Фірма ўзьнікла год таму. На пачатак яна атрымала 10 мільёнаў злотых (2,7 мільёнаў даляраў) ад дзяржаўных энэргетычных кампаній. Пакуль няма нават прататыпу польскага электрамабіля. Яны павінны быць выбраныя вясной.
Фірма правяла апытаньне сярод палякаў на тэму іх спадзяваньняў. З дасьледаваньня вынікае, што электрамабіль гарадзкога тыпу павінен быць выпушчаны ў Польшчы, зьмяшчаць прынамсі чатыры чалавекі, зараджацца на 150 кілямэтраў трасы і каштаваць 16 тысяч даляраў. Будучыя кіроўцы чакаюць таксама шырокай сеткі сэрвісных станцый і бясплатных парковачных месцаў у цэнтрах гарадоў.

Мільярд злотых з бюджэту на польскі электрамабіль. Польскі ўрад можа выдзеліць сродкі кампаніі, якая кіруе праектам. Да 2025 году ў Польшчы павінна быць мільён электрамабіляў. У плянах па разьвіцьці электрамабільнасьці ў краіне ёсьць стварэньне польскага электрычнага аўтамабіля, а яго стваральнікі могуць разьлічваць на дзяржаўную падтрымку.

Урад думае над частковым фінансаваньнем кампаніі Electromobility Poland. Міністэрства энэргіі хоча, каб кампанія атрымала мільярд злотых (277 мільёнаў даляраў) з бюджэту дзяржавы. Фірма ўзьнікла год таму. На пачатак яна атрымала 10 мільёнаў злотых (2,7 мільёнаў даляраў) ад дзяржаўных энэргетычных кампаній.

Пакуль няма нават прататыпу польскага электрамабіля. Яны павінны быць выбраныя вясной.

Фірма правяла апытаньне сярод палякаў на тэму іх спадзяваньняў. З дасьледаваньня вынікае, што электрамабіль гарадзкога тыпу павінен быць выпушчаны ў Польшчы, зьмяшчаць прынамсі чатыры чалавекі, зараджацца на 150 кілямэтраў трасы і каштаваць 16 тысяч даляраў. Будучыя кіроўцы чакаюць таксама шырокай сеткі сэрвісных станцый і бясплатных парковачных месцаў у цэнтрах гарадоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт