Logo Polskiego Radia
Print

Польскі касьцёл перадасьць 100 тысячаў эўра на дапамогу ўцекачам

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.12.2017 19:32
Каталіцкія касьцёлы краінаў Цэнтральнай Эўропы дамовіліся перадаць на дапамогу ўцекачам з Сірыі каля 500 мільёнаў эўра.
pixabay.com/Public Domain/CC0

100 тысячаў эўра перадасьць дабрачыннай арганізацыі Caritas Liban кіраўнік Канфэрэнцыі польскага эпіскапату арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі (Stanisław Gądecki). Грошы будуць прызначаныя на дапамогу ўцекачам з Блізкага Ўсходу. Гэта супольная ініцыятыва каталіцкіх касьцёлаў з 5 краінаў цэнтральнай Эўропы. Каталікі з Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі, Славаччыны й Харватыі разам перададуць на дапамогу ўцекачам паўмільёна эўра.

Гэтае рашэньне было вынікам сустрэчы каталіцкіх біскупаў, якая прайшла 18-19 кастрычніка ў Будапэшце. «Эўропа павінна стаць сапраўднай сям’ёй народаў, дзе родныя шануюць адзін аднаго й дбаюць пра супольныя каштоўнасьці», – заявілі ўдзельнікі сустрэчы.

IAR/ ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт