Logo Polskiego Radia
Print

2 млн чалавек у бягучым годзе наведалі Музэй Аўшвіц-Біркэнаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2017 09:12
Паводле кіраўніцтва Аўшвіц-Біркэнаў, сталая зацікаўленасьць сьведчыць пра вялікае значэньне і вагу сымболікі гэтага месца.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Паводле кіраўніцтва музэя, у бягучым годзе месца памяці наведае падобная колькасьць чалавек як у мінулым, які стаў рэкордным па колькасьці наведвальнасьці – 2 млн 50 тысяч чалавек.

Паводле кіраўніцтва Аўшвіц-Біркэнаў, сталая зацікаўленасьць сьведчыць пра вялікае значэньне і вагу сымболікі гэтага месца. Галоўнымі зьяўляюцца не рэкорды наведвальнасьці, але тое, што столькі чалавек з розных краін у гістарычным месцы паглыбляе гістарычныя веды – гавораць у музэі.

Колькасьць наведвальнікаў былога нямецкага канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў расьце з году ў год. Больш за дзесяць гадоў таму сюды прыяжджала паўмільёна чалавек у год. У чарговыя гады распачаўся рост. Мільён наведвальнікаў быў дасягнуты ў 2008 годзе, а 2 млн – у мінулым.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт