Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё распачало акцыю на карысьць сям’і забітага паліцыянта

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2017 14:00
Гэта праяў вялікай павагі працаўнікоў радыя да грамадзкага функцыянэра, які загінуў на службе, абараняючы іншых.
Foto: Marlena Borawska/PR

Управа і працаўнікі Польскага радыё распачалі акцыю на карысьць сям’і забітага паліцыянта, які тыдзень таму загінуў у перастрэлцы ў мясцовасьці Вішня Мала. Гэта праяў вялікай павагі працаўнікоў Польскага радыё, якое выконвае грамадзянскую місію, да грамадзкага функцыянэра, які загінуў на службе, абараняючы жыцьцё і бясьпеку грамадзян.
14 сьнежня на хвалі Польскага радыё адбудзецца аўкцыён прадметаў, выбраных і прызначаных на гэтую мэту працаўнікамі і журналістамі. Ахвяраваныя прадметы маюць ня столькі фінансавую, колькі сымбалічную вартасьць для ахвярадаўцаў.
На мінулых выходных у Вішні Малэй каля Ўроцлава падчас спробы затрыманьня злодзея, які хацеў абакрасьці банкамат, злачынца пачаў страляць у паліцэйскіх антытэрарыстаў. Загінуў паліцыянт і злодзей, а трое функцыянэраў былі параненыя.

Управа і працаўнікі Польскага радыё распачалі акцыю на карысьць сям’і забітага паліцыянта, які тыдзень таму загінуў у перастрэлцы ў мясцовасьці Вішня Мала. Гэта праяў вялікай павагі працаўнікоў Польскага радыё, якое выконвае грамадзянскую місію, да грамадзкага функцыянэра, які загінуў на службе, абараняючы жыцьцё і бясьпеку грамадзян.

14 сьнежня на хвалі Польскага радыё адбудзецца аўкцыён прадметаў, выбраных і прызначаных на гэтую мэту працаўнікамі і журналістамі. Ахвяраваныя прадметы маюць ня столькі фінансавую, колькі сымбалічную вартасьць для ахвярадаўцаў.

На мінулых выходных у Вішні Малэй каля Ўроцлава падчас спробы затрыманьня злодзея, які хацеў абакрасьці банкамат, злачынца пачаў страляць у паліцэйскіх антытэрарыстаў. Загінулі паліцыянт і злодзей, а трое функцыянэраў былі параненыя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт