Logo Polskiego Radia
Print

Школьнікі зрабілі сьвяточныя паштоўкі для польскіх вэтэранаў у эміграцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2017 16:02
Сёлетнія калядныя паштоўкі будуць адпраўленыя ў Аўстралію.
pixabay.com/CC0

Сьвяточныя паштоўкі для польскіх вэтэранаў у эміграцыі падрыхтавалі ў пятніцу ў Бэльвэдэры дзеці з варшаўскіх пачатковых школ. Гэта ўрок патрыятызму для наймалодшых, а таксама спосаб будаваньня супольнасьці паміж палякамі ў краіне і за мяжой – адзначыў міністар канцылярыі прэзыдэнта Адам Квяткоўскі.
Акцыя прайшла трэці раз запар пад патранажам прэзыдэнцкай пары. Першыя паштоўкі трапілі ў Вялікабрытанію, другія – у Канаду, а сёлетнія будуць адпраўленыя ў Аўстралію.
Сярод адрасатаў – жаўнеры Шэрых шэрагаў, Арміі Краёвай, варшаўскія паўстанцы, жаўнеры арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса, якія за сваю дзейнасьць пасьля вайны былі вымушаныя міграваць.

Сьвяточныя паштоўкі для польскіх вэтэранаў у эміграцыі падрыхтавалі ў пятніцу ў Бэльвэдэры дзеці з варшаўскіх пачатковых школ. Гэта ўрок патрыятызму для наймалодшых, а таксама спосаб будаваньня супольнасьці паміж палякамі ў краіне і за мяжой – адзначыў міністар канцылярыі прэзыдэнта Адам Квяткоўскі.

Акцыя прайшла трэці раз запар пад патранажам прэзыдэнцкай пары. Першыя паштоўкі трапілі ў Вялікабрытанію, другія – у Канаду, а сёлетнія будуць адпраўленыя ў Аўстралію.

Сярод адрасатаў – жаўнеры Шэрых шэрагаў, Арміі Краёвай, варшаўскія паўстанцы, жаўнеры арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса, якія за сваю дзейнасьць пасьля вайны былі вымушаныя эміграваць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт