Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм Польшчы прыняў новы закон аб Вярхоўным судзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2017 15:03
Папярэдні закон пасьля шматтысячных пратэстах на вуліцах гарадоў не падпісаў прэзыдэнт.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Сэйм Польшчы прыняў новы закон аб Вярхоўным судзе, аўтарам якога зьяўляецца прэзыдэнт Анджэй Дуда. Вярхоўны суд з удзелам прысяжных будзе разглядаць надзвычайныя скаргі на судовыя рашэньні з 1997 году. У ім узьнікне аўтаномная Дысцыплінарная палата, у якой таксама будуць працаваць прысяжныя, якіх выбярэ Сэнат.
Закон прадугледжвае выхад судзьдзяў Вярхоўнага суду на пэнсію ва ўзросьце 65 гадоў. Прэзыдэнт зможа падоўжыць паўнамоцтвы судзьдзі да 70 году.
Гэта другі закон аб Вярхоўным судзе прыняты Сэймам. Першы з іх больш за месяц таму пасьля шматтысячных пратэстах на вуліцах гарадоў не падпісаў прэзыдэнт. Ён падрыхтаваў свой законапраект, які стаў кампрамісам паміж ім і кіроўнай партыяй.
Сэйм прыняў закон і ўсе папраўкі, якія запрапанавала кіроўная партыя “Права і справядлівасьць”. Гэтыя папраўкі прадугледжваюць, між іншым, што Вярхоўны суд зможа адхіліць прысуд ня толькі цалкам, але і часткова.
Апазыцыя выступала супраць прыняцьця закону. Галасаваньне над папраўкамі працягваліся амаль тры гадзіны і праходзіла ў напружанай атмасфэры. Амаль падчас кожнага галасаваньня апазыцыя задавала пытаньні і крытыкавала паасобныя пункты закону. Апазыцыя абвінаваціла прэзыдэнта, між іншым, у тым, што ён ашукаў палякаў у справе Вярхоўнага суду і Судзейскай рады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт