Logo Polskiego Radia
Print

Польскі Сэйм прыняў папраўкі ў закон аб самаабароне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.12.2017 17:09
«Ня можа быць прыцягнуты да адказнасьці той, хто перавышае межы неабходнай абароны, адбіваючы напад».
Foto: pixabay.com/CC0

На ўчарашнім пасяджэньні Сэйма быў прыняты закон, які пашырае межы самаабароны. "Ня можа быць так, што чалавек, які стрымлівае агрэсара, бароніць сваю ўласнасьць, жыцьцё і здароўе, а таксама сваіх блізкіх, падвяргаецца крымінальнай адказнасьці", – патлумачылі прычыны паправак у Міністэрстве юстыцыі.

Новаўвядзеньні скіраваныя на тое, каб не прыцягваць да крымінальнай адказнасьці тых, хто абараняе сябе, сваю ўласнасьць і грамадзкі парадак супраць незаконных нападаў. У камунікаце міністэрства зазначаецца, што ўнесеныя папраўкі адпавядаюць Канстытуцыі ды Канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Папраўка накіравана на зьмяншэньне нэгатыўных сацыяльныя настрояў у сувязі з законам, на падставе якога большае пакараньне атрымліваў абаронца, а не агрэсар. Зьмена таксама будзе мець стрымліваючы эфэкт на патэнцыйных агрэсараў, якія будуць вымушаныя лічыцца з правам кожнага грамадзяніна спыніць зламысьніка.

Новы запіс у Крымінальным кодэксе абвяшчае, што «не зьдзяйсьняе злачынства той, хто ў характары самаабароны адбівае незаконны напад на любую маёмасьць, што ахоўваецца законам». Таксама ў кодэкс дададзена, што: «ня можа быць прыцягнуты да адказнасьці той, хто перавышае межы неабходнай абароны, адбіваючы напад, што палягае на пранікненьні ў памяшканьне, кватэру, дом (...), калі толькі перавышэньне межаў неабходнай абароны не было празьмерным».

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт