Logo Polskiego Radia
Print

Польская кінастужка названая найлепшым дакумэнтальным фільмам году

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.12.2017 13:50
У фільме расказваецца гісторыя Сьвятой камуніі хлопца з інваліднасьцю.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўрапейскую кінапрэмію для найлепшага дакумэнтальнага фільму атрымала польская стужка «Komunia – Communion» рэжысёра Анны Замэцкай. У фільме расказваецца гісторыя Сьвятой камуніі хлопца з інваліднасьцю – 13-гадовага Нікодэма, якая стала нагодай, каб уся разьбітая сям’я села за адным сталом.

Званьне Эўрапейскага фільму году 2017 заваяваў кінафільм Рубэна Эстлунда «The Square». Гэтая ж карціна названая найлепшай камэдыяй году. Эўрапейскую кінапрэмію ў катэгорыі мультыплікацыйных фільмаў атрымала польска-брытанская стужка «Твой Вінцэнт» Дароты Кабелі і Х’юга Уэлчмана. Гэта першы ў гісторыі мультфільм, поўнасьцю намаляваны на палатне.

У сваю чаргу Катажына Левіньска атрымала ўзнагароду за касьцюмы да кінастужкі «Pokot» Агнешкі Голянд.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт