Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі выступіць у Сэйме з праграмнай прамовай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.12.2017 11:54
Затым ніжняя палата парлямэнта Польшчы прагаласуе над вотум даверу новаму кіраўніку ўрада і яго кабінэту міністраў.
PAP/Paweł Supernak

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі выступіць у Сэйме з праграмнай прамовай
Кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе Польшчы адбудуцца, хутчэй за ўсё, у пачатку наступнага года.
Прэмʼер Матэвуш Маравецкі, які адначасова ўзначальвае Міністэрства фінансаў і разьвіцьця заявіў, што прыярытэтам ягонага ўраду будзе эканоміка, а таксама працяг рэалізацыі праграмы кіруючай партыі «Права і справядлівасьць», накіраванай на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё Польшчы.
«Гэта будзе ўрад, які выкарыстоўвае лепшы вопыт папярэдняга кабінэта міністраў, а значыць, мы працягнем рэалізацыю праграмы, прыярытэтам якой зьяўляецца ўмацаваньне дабрабыту палякаў, перш за ўсё семʼяў, рашэньне жыльлёвай праблемы і ахова рынку працы», – заявіў пасьля прывядзеньня да прысягі прэмʼер Матэвуш Маравецкі.
Сёньня ў другой палове дня прэмʼер Матэвуш Маравецкі выступіць у Сэйме з сваёй праграмнай прамовай. Затым ніжняя палата парлямэнта Польшчы прагаласуе над вотум даверу новаму кіраўніку ўрада і яго кабінэту міністраў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт