Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманы паляк, які заклікаў да "другога Майдану" ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.12.2017 17:07
У сацыяльных сетках мужчына паведаміў, што возьме з сабой “некалькі кактэйляў”.
pixabay.com/Public Domain CC0

Паліцыя з мясцовасьці Жары (Люблінскае ваяводзтва) затрымалі 33-гадовага мужчыну, які ў сацыяльных сетках заклікаў арганізаваць у Варшаве “другі Майдан”, скіраваны супраць дзяржорганаў – паведаміў прэс-сакратар люблінскай паліцыі Марцін Малюды.
Ён дадаў, што ў сваім запісе мужчына паведаміў, што возьме з сабой “некалькі кактэйляў”. 33-гадовы мужчына пачуў абвінавачаньне ў закліку да злачынства. За гэта пагражае да двух гадоў зьняволеньня. Мужчына быў затрыманы сёньня раніцай у сваёй кватэры.
Прэс-сакратар паліцыі адзначыў, паліцэйскія спэцыялісты, якія змагаюцца з кібэрзлачынствамі, рэагуюць на ўсе формы парушэньня закону і агрэсіі ў сеціве.
......

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт