Logo Polskiego Radia
Print

Былыя кіраўнікі Службы ваеннай контрвыведкі пачулі абвінавачаньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2017 14:26
Іх падазраюць у сувязях з рэзыдэнтам расейскай ФСБ і дзейнасьці на карысьць чужой выведкі.
Photo: tsmr/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сувязі з расейскім рэзыдэнтам, дзейнасьць на карысьць чужой выведкі, фальсыфікацыя дадзеных прадстаўніка ФСБ, каб правесьці яго ў ахопленыя таямніцай месцы – між іншым такія абвінавачаньні пачулі былыя кіраўнікі Службы ваеннай контрвыведкі Пётр Пытэль, Януш Носэк і Кшыштаф Душа. Пра гэта піша Gazeta Polska. За гэта былым кіраўнікам службы пагражае нават да 10 гадоў турмы.
Адно з абвінавачаньняў тычыцца сустрэчы Пятра Пытэля і Кшыштафа Душы з рэзыдэнтам расейскай выведкі ў Польшчы. Паводле пракуратуры, падазраваныя перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы, «супрацоўнічаючы без вымаганай згоды з прадстаўнікамі ФСБ, мэты якой пярэчаць мэтам NATO». Згаданыя асобы таксама фальсыфікавалі дадзеныя прадстаўніка ФСБ і далі яму магчымасьць пазнаёміцца з ваеннымі таямніцамі.
З інфармацыі, якую атрымала Gazeta Polska, вынікае, што Пётр Пытэль, Кшыштаф Душа і расейскі рэзыдэнт замовілі рэйс вайсковым самалётам Мі-2 у Бранева. Пасьля гэтага яны аўтамабілямі накіраваліся ў маленькую вёску Ўлаў на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю. Там яны сустракаліся з функцыянэрамі расейскай выведкі.
Для таго, каб расейскі рэзыдэнт мог паляцець самалётам з кіраўнікамі Службы ваеннай контрвыведкі, яны паведамілі несапраўдныя дадзеныя прадстаўніка ФСБ, каб нельга было высьветліць яго асобу. Гэта дало рэзыдэнту расейскай выведкі магчымасьць пазнаёміцца з замантаванымі на ваенным самалёце сыстэмамі і інфраструктурай ваеннай адзінкі ў Браневе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт