Logo Polskiego Radia
Print

У Гданьску паявіўся мабільны аўтобус дапамогі бяздомным

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 17:01
Штодзённа з 20 гадзіны да поўначы бяздомныя атрымаюць мэдычную і харчовую дапамогу ў спэцыяльным аўтобусе.
pixabay.com/CC0

Штодзённа з 20 гадзіны да поўначы бяздомныя ў Гданьску атрымаюць мэдычную, гігіенічную, харчовую дапамогу ў спэцыяльным аўтобусе. Штодзённа ікарус будзе езьдзіць акрэсьленай трасай і будзе затрымлівацца ў некалькіх месцах. Мяркуецца, што ў Гданьску можа быць каля 800 бяздомных.
У аўтобусе будзе езьдзіць мэдык, які зможа апрацаваць раны, а сацыяльны працаўнік паінфармуе пра магчымасьці карыстаньня прытулкамі і пра магчымасьці атрымаць цёплую вопратку. У аўтобусе таксама будуць раздаваць гарачы суп. Пэрсанал аўтобусу будзе ня толькі аказваць дапамогу бяздомным, ён таксама будзе заахвочваць іх пасяліцца ў прытулках ці начлежках. Траса аўтобусу будзе заканчвацца каля адной з такіх начлежак, каб жадаючыя маглі непасрэдна даехаць да пляцоўкі.
Адрамантаваны ікарус перададзены для патрэб «мабільнай дапамогі для бяздомных» прадпрыемствам Гданьскія аўтобусы і трамваі. Плюсам гэтага аўтобусу зьяўляецца тое, што нават пры заглушаным рухавіку ў кабіне дзейнічае абаграваньне, таму пры нагодзе бяздомныя змогуць у ім пагрэцца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт