Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэм'ер і прэзыдэнт Францыі абмеркавалі важныя пытаньні

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 11:33
Лідары размаўлялі пра справы Эўропы ды складаныя справы ў двухбаковых стасунках.
Foto: FRANCOIS LENOIR/PAP/EPA.

Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі размаўляў з прэзыдэнтам Францыі пра агульныя інтарэсы, закраналіся таксама складаныя пытаньні, уключна з справай вяршэнства закона – заявілі Польскаму радыё дыпляматы ў Брусэлі.

Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Эмануэлем Макронам у пятніцу раніцай, перад пачаткам другога дня саміту ЭЗ. Спачатку прайшла сустрэча дэлегацый Польшчы й Францыі, а затым Матэвуш Маравецкі й Эмануэль Макрон правялі асабістую гутарку.

Адзін з дыпляматаў зазначыў, што гэта была добрая сустрэча, палітыкі не пазьбягалі складаных пытаньняў. Размова тычылася правіл камандзіровак для працаўнікоў у ЭЗ, пытаньняў энэргетыкі і клімату, у тым ліку газаправода Nord Stream 2. Таксама абмяркоўвалася справа міграцыі ды сытуацыі ў Лібіі.

Прэмʼер-міністар Польшчы казаў пра неабходнасьць выпрацоўкі кампрамісу, які б не парушаў польскія інтарэсы. У сваю чаргу францускі прэзыдэнт паведаміў, што ў наступным годзе зьбіраецца прыехаць з афіцыйным візытам у Польшчу.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт