Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы растуць заробкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 15:45
У кастрычніку сярэдняя зарплата ў Польшчы склала 4 574 злотых (прыкладна 1000 эўра).
www.pixabay.com

Гэта на 500 злотых больш, чым летась.

Гэта вынікае з публікацыі «Заработная справаздача. Польшча і сьвет», якую прадставіла сёньня Асацыяцыя прадпрымальнікаў і працадаўцаў. Найбольш у Польшчы зарабляюць працаўнікі ў Мазавецкім ваяводзтве, дзе сярэдняя зарплата склала 5,5 тысяч. На другім месцы апынулася Ніжняй Сылезія, дзе сярэдні заробак – 4 560 злотых і Паморскае ваяводзтва - з 4600 злотымі. Самыя нізкія заробкі ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве – 3876 злотых і Падкарпацкім - 3 895 злотых.

Найбольшыя заробкі плацяць кампаніі, што працуюць у галіне інфармацыі і камунікацыі, у фінансах і страхаваньні.

У дакладзе таксама адзначаецца, што палякі зарабляюць у два разы менш, чым ірляндцы. Сярод краін АЭСР, Польшча зьяўляецца адной з 10 краін з больш нізкай заработнай платай.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт