Logo Polskiego Radia
Print

Паміж польскім і грузінскім парлямэнтамі падпісаная стратэгічная дамова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2017 16:02
З візытам у Польшчы знаходзіцца старшыня грузінскага парлямэнту Іраклій Кабахідзэ.
PAP/Marcin Obara

У Варшаве падпісаная дамова аб стратэгічным партнэрстве паміж польскім і грузінскім парлямэнтамі. Прадстаўнікі абедзьвюх краін падкрэсьлілі, што паразуменьне зьяўляецца выразным сыгналам паглыбленьня адносін паміж парлямэнтамі Польшчы і Грузіі і пераходу на іх больш высокі ўзровень.
Сьпікер Сэйму Польшчы Марэк Кухціньскі гаварыў, што дамову трэба ацэньваць як прадпасылку для стварэньня Парлямэнцкая асамблеі Польшчы і Грузіі.
Старшыня грузінскага парлямэнту Іраклій Кабахідзэ адзначыў, што дамова падымае польска-грузіснкія адносіны на значна вышэйшы ўзровень. «Я думаю, што паразуменьне будзе дадатковым імпульсам для двухбаковай супрацы», – сказаў Кабахідзэ.
Старшыня грузінскага парлямэнту сустрэўся сёньня з прэм’ер-міністрам Тадэвушам Маравецкім, наведаў Музэй Варшаўскага паўстаньня. Там ушанавалі памяць грузінскіх жаўнераў, якія загінулі ў Другой сусьветнай вайне, і грузін, якія змагаліся ў Варшаўскім паўстаньні.
....
Новы ўрад Аўстрыі на чале з Сэбастыянам Курцам прыведзены да прысягі
Новы ўрад Аўстрыі ў складзе кансэрватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі і ўльтраправай Партыі свабоды быў прыведзены да прысягі ў панядзелак. Цырымонія прывядзеньня да прысягі адбылася ў палацы Хофбург у Вене.
Новым аўстрыйскім канцлерам стаў былы кіраўнік МЗС Аўстрыі Сэбастыян Курц. 31-гадовы палітык стаў самым маладым прэм’ерам у Эўропе.
Тым часам, у сталіцы Аўстрыі прайшла дэманстрацыя праціўнікаў новага ўрада краіны, у якой прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.
На выбарах, якія прайшлі 15 кастрычніка, Аўстрыйская народная партыя атрымала 31,5% галасоў, заняўшы першае месца. Партыя свабоды стала трэцяй (26%). У ходзе перадвыбарчай кампаніі Сэбасьціян Курц абяцаў зьнізіць падаткі і прыняць жорсткія меры супраць іміграцыі.
Працэдура фарміраваньня кіруючай кааліцыі завяршылася ў мінулую суботу.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/world/1235054

У Варшаве падпісаная дамова аб стратэгічным партнэрстве паміж польскім і грузінскім парлямэнтамі. Прадстаўнікі абедзьвюх краін падкрэсьлілі, што паразуменьне зьяўляецца выразным сыгналам паглыбленьня адносін паміж парлямэнтамі Польшчы і Грузіі і пераходу на іх больш высокі ўзровень.

Сьпікер Сэйму Польшчы Марэк Кухціньскі гаварыў, што дамову трэба ацэньваць як прадпасылку для стварэньня Парлямэнцкая асамблеі Польшчы і Грузіі.

Старшыня грузінскага парлямэнту Іраклій Кабахідзэ адзначыў, што дамова падымае польска-грузіснкія адносіны на значна вышэйшы ўзровень. «Я думаю, што паразуменьне будзе дадатковым імпульсам для двухбаковай супрацы», – сказаў Кабахідзэ.

Старшыня грузінскага парлямэнту сустрэўся сёньня з прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, наведаў Музэй Варшаўскага паўстаньня. Там ушанавалі памяць грузінскіх жаўнераў, якія загінулі ў Другой сусьветнай вайне, і грузін, якія змагаліся ў Варшаўскім паўстаньні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт