Logo Polskiego Radia
Print

Польшча паставіць агароджу на ўсходняй мяжы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.12.2017 13:45
Гэта прадугледжвае спэцзакон аб барацьбе з афрыканскай чумой сьвіней.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Gazeta Polska
Сэйм Польшчы адзінагалосна прыняў спэцзакон, які павінен паспрыяць змаганьню з вірусам АЧС. «Выпадкі афрыканскай чумы сьвіней у ваколіцах Варшавы – гэта альбо мэтавая дзейнасьць, альбо вынік таго, што дзікі зьелі ежу, якая трапіла да нас з Украіны», – казаў у Сэйме міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель. Лябараторыя пацьвердзіла наяўнасьць віруса ў памерлых у Варшаве дзікоў, а на ўсходзе Мазавецкага ваяводзтва чарговыя мясцовасьці трапляюць у гэтак званую зону пагрозы.
У Варшаве ў Кабацкім лесе паявіліся знакі, якія забараняюць выгульваць сабак. Адной з прычын зьяўляецца менавіта АЧС. Тыдзень таму там знайшлі двух мёртвых дзікоў, у якіх пацьвердзілі афрыканскую чуму. Забараняецца таксама выкідваць ежу і яе астаткі. Паводле міністра, гэта зьядаючы рэшткі заражаных прадуктаў з Украіны варшаўскія дзікі заразіліся АЧС.
Змаганьне з АЧС працягваецца ўжо некалькі месяцаў. У зонах пагрозы віруса сытуацыю ўдалося апанаваць, паколькі там уведзены вельмі жорсткі каранцін. «Праблема ў тым, што рашучыя крокі трэба было прадпрымаць яшчэ некалькі гадоў таму, калі вірус паявіўся. Калі б тады на мяжы была пастаўлена агароджа, то, магчыма, віруса не было б», – гаварыў міністар Юргель. Ён адзначыў, што вірус з Беларусі і Ўкраіны на Падляшша і Любліншчыну прыносяць дзікі, а адтуль АЧС трапляе ў Мазавецкае ваяводзтва.
Спэцзакон прадугледжвае пабудову агароджы на ўсходняй мяжы Польшчы. Гэта павінна спыніць міграцыю хворых дзікоў з Беларусі і Ўкраіны.

Gazeta Polska: Сэйм Польшчы адзінагалосна прыняў спэцзакон, які павінен паспрыяць змаганьню з вірусам АЧС. «Выпадкі афрыканскай чумы сьвіней у ваколіцах Варшавы – гэта альбо мэтавая дзейнасьць, альбо вынік таго, што дзікі зьелі ежу, якая трапіла да нас з Украіны», – казаў у Сэйме міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель. Лябараторыя пацьвердзіла наяўнасьць віруса ў памерлых у Варшаве дзікоў, а на ўсходзе Мазавецкага ваяводзтва чарговыя мясцовасьці трапляюць у гэтак званую зону пагрозы.

У Варшаве ў Кабацкім лесе паявіліся знакі, якія забараняюць выгульваць сабак. Адной з прычын зьяўляецца менавіта АЧС. Тыдзень таму там знайшлі двух мёртвых дзікоў, у якіх пацьвердзілі афрыканскую чуму. Забараняецца таксама выкідваць ежу і яе астаткі. Паводле міністра, гэта зьядаючы рэшткі заражаных прадуктаў з Украіны варшаўскія дзікі заразіліся АЧС.

Змаганьне з АЧС працягваецца ўжо некалькі месяцаў. У зонах пагрозы віруса сытуацыю ўдалося апанаваць, паколькі там уведзены вельмі жорсткі каранцін.

«Праблема ў тым, што рашучыя крокі трэба было прадпрымаць яшчэ некалькі гадоў таму, калі вірус паявіўся. Калі б тады на мяжы была пастаўлена агароджа, то, магчыма, віруса не было б», – гаварыў міністар Юргель. Ён адзначыў, што вірус з Беларусі і Ўкраіны на Падляшша і Любліншчыну прыносяць дзікі, а адтуль АЧС трапляе ў Мазавецкае ваяводзтва.

Спэцзакон прадугледжвае пабудову агароджы на ўсходняй мяжы Польшчы. Гэта павінна спыніць міграцыю хворых дзікоў з Беларусі і Ўкраіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт