Logo Polskiego Radia
Print

На рынку працы ў Польшчы можа быць каля 700 тысяч украінцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.12.2017 15:29
Такая лічба павінна як мага хутчэй заахвоціць палітыкаў выпрацаваць новую міграцыйную стратэгію.
pixabay.com/Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna піша пра спрэчкі і адсутнасьць адзінагалоснасьці ў палітычных элітах Польшчы ў адносінах да заробкавых мігрантаў з-за ўсходняй мяжы, пераважна, украінцаў. У цяперашні час на рынку працы ў Польшчы можа быць каля 700 тысяч украінцаў, а летам было нават мільён. Такая лічба павінна як мага хутчэй заахвоціць палітыкаў выпрацаваць новую міграцыйную стратэгію. Усё ж дагэтуль праблема існуе.
Яшчэ год таму паявілася прапанова даваць асобам з-за ўсходняй мяжы Польшчы «зялёную карту», якая дала б ім магчымасьць сталага пражываньня разам з сем’ямі. Да гэтага часу такую прапанову тармазіла Міністэрства ўнутраных спраў, а ціснула Міністэрства разьвіцьця. Тэма абмяркоўвалася на розных узроўнях, але да гэтага часу словы ня сталі рэальнасьцю.
Дэмограф, прафэсар Мацей Душчык кажа, што галоўная задача – перайсьці ад кароткатэрміновай да доўгатэрміновай міграцыі. «За сумленнасьць павінна быць узнагарода. Калі імігрант некалькі гадоў езьдзіць у Польшчу, плаціць падаткі і сацыяльныя ўзносы, то да яго павінны ставіцца як да паляка, разам з магчымасьцю грамадзянства. Калі імігрант беспраблемна працуе некалькі гадоў запар, то ён павінен мець поўнае права на працу без дазволаў і відаў на жыхарства», – мяркуе прафэсар Душчык.
Сярод парлямэнтароў такой адзінагалоснасьці няма.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт