Logo Polskiego Radia
Print

Будуць адноўленыя працы ў ваколіцах колішняга канцлягеру НКУС у Познані

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.12.2017 08:09
Паявіліся новыя зьвесткі пра чарговыя месцы пахаваньняў вязьняў лягеру НКУС.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У 2018 годзе будуць адноўленыя археалягічныя працы ў ваколіцах колішняга канцлягеру НКУС у Познані. Пра гэта паінфармавалі ў познанскім аддзеле Інстутуту нацыянальнай памяці. На пераломе лістапада-сьнежня там былі знойдзены магілы з людзкімі парэшткамі.
Бюро пошукаў і ідэнтыфікацыі ІНП праводзіла пошукавыя працы на тэрыторыі нядаўна адчыненага парку Гэвэліюса. У створаным там у 1945 годзе лягеры НКУС трымалі немцаў і больш за тысячу палякаў. Падчас прац былі знойдзеныя больш за 20 магільных ям. У чатырох з іх знойдзеныя парэшткі дзевяці чалавек. Побач былі асабістыя рэчы – гаманцы, гузікі, шкляныя флаконы, абутак, грэбень і крыжык. Ня выключана, што ўдасца высьветліць асобы, парэшткі якіх былі знойдзеныя.
Паколькі падчас археалягічных працаў паявіліся новыя сьведкі, якія расказалі пра чарговыя месцы пахаваньняў вязьняў лягеру НКУС, працы на тэрыторыі парку будуць адноўленыя ў 2018 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт