Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы і паляк абвінавачаныя ў кантрабандзе людзей

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.12.2017 14:00
Злачынцы нелегальна пераправілі праз польскую мяжу ў эўрапейскія краіны 382 іншаземцаў, пераважна чачэнцаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Акруговы суд у Гожаве паступіў абвінаваўчы акт супраць чальцоў арганізаванай злачыннай групоўкі, якая займалася нелегальнай перапраўкай іншаземцаў з Польшчы ў краіны Заходняй Эўропы і адмываньнем брудных грошай.
Гаворка ідзе пра кантрабанду галоўным чынам грамадзян Расеі чачэнскай нацыянальнасьці з Польшчы на захад Эўропы.
Злачынцы нелегальна пераправілі праз польскую мяжу ў эўрапейскія краіны 382 іншаземцаў, якіх перавозілі легкавымі аўтамабілямі.
У выніку сваёй нелегальнай дзейнасьці злачынцы зарабілі амаль мільён 286 тысяч даляраў. У суме функцыянэры Памежнай варты затрымалі 51 іншаземца і 14 кіроўцаў, якія перавозілі чачэнцаў праз мяжу. У дачыненьні да двух грамадзян Расеі і грамадзяніна Польшчы суд прымяніў часовы арышт. Абвінавачаным пагражае кара пазбаўленьня волі да васьмі гадоў.

У Акруговы суд у Гожаве паступіў абвінаваўчы акт супраць чальцоў арганізаванай злачыннай групоўкі, якая займалася нелегальнай перапраўкай іншаземцаў з Польшчы ў краіны Заходняй Эўропы і адмываньнем брудных грошай.

Гаворка ідзе пра кантрабанду галоўным чынам грамадзян Расеі чачэнскай нацыянальнасьці з Польшчы на захад Эўропы.

Злачынцы нелегальна пераправілі праз польскую мяжу ў эўрапейскія краіны 382 іншаземцаў, якіх перавозілі легкавымі аўтамабілямі.

У выніку сваёй нелегальнай дзейнасьці злачынцы зарабілі амаль 286 тысяч даляраў. У суме функцыянэры Памежнай варты затрымалі 51 іншаземца і 14 кіроўцаў, якія перавозілі чачэнцаў праз мяжу. У дачыненьні да двух грамадзян Расеі і грамадзяніна Польшчы суд прымяніў часовы арышт. Абвінавачаным пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт