Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства фінансаў заставіла гіпэрмаркеты плаціць падатак у Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.01.2018 14:21
  • 2.01_Пульс польскай эканомікі.mp3
Гэта так званы мінімальны падатак на камэрцыйную нерухомасьць.
pixabay.com/Public Domain CC0

Уладальнікі гандлёвых цэнтраў, гіпэрмаркетаў і офісных будынкаў будуць плаціць новы падатак. Гэта так званы мінімальны падатак на камэрцыйную нерухомасьць. Гэты збор будзе паменшаны на суму заплачанага падаходнага падатку. Сэнс рашэньня складаецца ў тым, каб процідзейнічаць ухіленьню буйных суб’ектаў гаспадараньня ад выплаты падаткаў.

Тыя, хто сумленна плацяць падатак, не павінны баяцца новага збору, – кажа прадстаўнік Міністэрства фінансаў па падатках Мацей Жукоўскі.

М.Жукоўскі: Гэта ня ёсьць дадатковы падатак, а намаганьні дзяржавы, мэта якіх - прымусіць плаціць падатак ад камэрцыйнай нерухомасьці.

Два гады таму, падчас выбарчай кампаніі, партыя «Права і справядлівасьць» абяцала выбаршчыкам прымусіць буйныя гандлёвыя цэнтры, гіпэрмаркеты, плаціць у Польшчы падаткі. Пераважна гэтыя аб’екты зьяўляюцца ўласнасьцю замежных кампаній, якіх польскія законы звальняюць з выплаты падатку, або яны плацяць падатак у краіне, дзе кампанія зарэгістраваная.

І цяпер Міністэрства фінансаў уводзіць мінімальны падатак на камэрцыйную нерухомасьць.

Новы збор найперш будзе ахопліваць уладальнікаў дарагіх камэрцыйных аб’ектаў, вартасьць якіх перавышае 10 млн злотых (то бок каля 2,5 мільёнаў эўра). Падатковая лічыць, што такі аб’ект мусіць даваць прыбытак, і калі ўладальнік пра яго не заяўляе, гэта значыць, што скрывае сапраўдную фінансавую інфармацыю аб сваёй эканамічнай дзейнасьці.

Паводле Мінфіна, меншым суб’ектам не аплачваецца ўхіляцца ад падатку. Паводле дадзеных падатковых службаў, 65% уладальнікаў камэрцыйных аб’ектаў, як гіпэрмаркеты, гандлёвыя цэнтры, офісныя будынкі, прымяняюць такія захады, каб не плаціць падаходнага падатку ў Польшчы.

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт