Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ўлады не мяняюць стаўленьня да імігрантаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.01.2018 14:21
На думку кіраўніка МУС, гэтыя людзі не інтэгруюцца з эўрапейцамі, яны імкнуцца ўвесьці ўласны парадак.
FLICKR/CSDP EEAS/PUBLIC DOMAIN

Польскія палітыкі, у прыватнасьці, міністар унутраных спраў і адміністрацыі, не зьбіраюцца мяняць сваіх поглядаў і запрашаць у Польшчу імігрантаў. На сайце выданьня «Do Rzeczy» Марыюш Блашчак адзначае, што Польшча, у адрозьненьні ад заходніх краін, застаецца бясьпечнай дзяржавай. Тут няма такіх здарэньняў, як у Бэрліне або пад Парыжам (дзе ў навагоднюю ноч было спалена каля тысячы аўтамашын – рэд). Цяпер у краінах Заходняй Эўропы людзі адчуваюць сябе ў небясьпецы, а прычынай таму стала палітыка шматнацыянальнасьці.

На думку Марыюша Блашчака, калі б у Польшчы надалей кіравала кааліцыя «Грамадзянская плятформа» – Польская сялянская партыя, і краіна прыняла б мусульманскіх імігрантаў, то ў краіне маглі б мець месца падобныя падзеі, як у Францыі або Нямеччыне. «Гэтыя людзі не інтэгруюцца з эўрапейцамі, яны імкнуцца тут увесьці ўласныя парадкі, і так магло б быць таксама ў польскіх гарадах, калі б выбаршчыкі не зьмянілі кіраўніцтва краіны», – адзначыў Блашчак.

Do Rzeczy/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт