Logo Polskiego Radia
Print

2,1 мільёна чалавек у 2017 годзе наведалі Музэй Аўшвіц

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2018 14:36
Акрамя наведваньня з экскурсаводамі музэйная пляцоўка мае шматлікія адукацыйныя праекты.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

2,1 мільёна чалавек у 2017 годзе наведалі Музэй Аўшвіц. Гэта амаль на 50 тысяч больш, чым год раней, калі ўпершыню наведвальнасьць у гэтай музэйнай пляцоўцы перавысіла 2 мільёны чалавек.
У мінулым годзе самай вялікай групай наведвальнікаў былі палякі – 498 тысяч чалавек (на 74 тысячы больш, чым годам раней). Другой па велічыні групай былі брытанцы – 339 тысяч, а трэцяй амэрыканцы – 183 тысячы. Музэй наведалі таксама італьянцы, гішпанцы, немцы, ізраільцы, французы, чэхі і швэды. У 2017 годзе значна вырасла колькасьць наведвальнікаў з Украіны (на 48%), Канады (на 36%) і Грэцыі (на 32%).
«Формай гістарычнай адукацыі, якая найбольш узбагачае, зьяўляецца наведваньне музэю з адным з больш за 300 экскурсаводаў музэя, якія пра гісторыю Аўшвіца расказваюць на амаль 20 мовах. У мінулым годзе амаль 81% гасьцей выбралі такую форму наведваньня музэю», – паведамілі ў музэі.
Акрамя наведваньня з экскурсаводамі, музэйная пляцоўка мае шматлікія адукацыйныя праекты. У 2017 годзе ў іх прынялі ўдзел амаль 17 тысяч удзельнікаў. Прэс-служба музэю адзначае, што важнай часткай адукацыі зьяўляюцца сацыяльныя сеткі. У дадзены момант амаль 250 тысяч чалавек карыстаюцца музэйным профілем на фэйсбуку, больш за 58 тысяч – на Твітэры, а 30 тысяч на інстаграме.
Немцы заснавалі канцлягер у 1940 годзе, каб зьнявольваць у ім палякаў. Аўшвіц-Біркэнаў ІІ узьнік праз два гады і стаў месцам зьнішчэньня габрэяў. У комплексе канцлягеру існавалі яшчэ пяць падлягераў. У Аўшвіц немцы забілі прынамсі 1,1 мільён чалавек, пераважна габрэяў, палякаў, цыган, савецкіх ваеннапалонных і асоб іншай нацыянальнасьці. у 1947 годзе ў Аўшвіц І і Аўшвіц ІІ-Біркэнаў узьнік музэй. Былы канцлягер у 1979 годзе быў упісаны, як адзіны такога тыпу аб’ект, у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Гэта амаль на 50 тысяч больш, чым год раней, калі ўпершыню наведвальнасьць у гэтай музэйнай пляцоўцы перавысіла 2 мільёны чалавек.

У мінулым годзе самай вялікай групай наведвальнікаў былі палякі – 498 тысяч чалавек (на 74 тысячы больш, чым годам раней). Другой па велічыні групай былі брытанцы – 339 тысяч, а трэцяй амэрыканцы – 183 тысячы. Музэй наведалі таксама італьянцы, гішпанцы, немцы, ізраільцы, французы, чэхі і швэды. У 2017 годзе значна вырасла колькасьць наведвальнікаў з Украіны (на 48%), Канады (на 36%) і Грэцыі (на 32%).

«Формай гістарычнай адукацыі, якая найбольш узбагачае, зьяўляецца наведваньне музэю з адным з больш за 300 экскурсаводаў музэя, якія пра гісторыю Аўшвіца расказваюць на амаль 20 мовах. У мінулым годзе амаль 81% гасьцей выбралі такую форму наведваньня музэю», – паведамілі ў музэі.

Акрамя наведваньня з экскурсаводамі музэйная пляцоўка мае шматлікія адукацыйныя праекты. У 2017 годзе ў іх прынялі ўдзел амаль 17 тысяч удзельнікаў. Прэс-служба музэю адзначае, што важнай часткай адукацыі зьяўляюцца сацыяльныя сеткі. У дадзены момант амаль 250 тысяч чалавек карыстаюцца музэйным профілем на Фэйсбуку, больш за 58 тысяч – на Твітэры, а 30 тысяч на Інстаграме.

Немцы заснавалі канцлягер у 1940 годзе, каб зьнявольваць у ім палякаў. Аўшвіц-Біркэнаў ІІ узьнік праз два гады і стаў месцам зьнішчэньня габрэяў. У комплексе канцлягеру існавалі яшчэ пяць падлягераў. У Аўшвіц немцы забілі прынамсі 1,1 мільён чалавек, пераважна габрэяў, палякаў, цыган, савецкіх ваеннапалонных і асоб іншай нацыянальнасьці. У 1947 годзе ў Аўшвіц І і Аўшвіц ІІ-Біркэнаў узьнік музэй. Былы канцлягер у 1979 годзе быў упісаны, як адзіны такога тыпу аб’ект, у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт