Logo Polskiego Radia
Print

У суботу вуліцамі польскіх гарадоў пройдуць шэсьці Трох каралёў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.01.2018 16:01
Традыцыйныя шэсьці пройдуць вуліцамі 650 гарадоў Польшчы.
Асобы, якія на шэсьці будуць іграць роль каралёў, Марыі, Юзафа і Езуса.Асобы, якія на шэсьці будуць іграць роль каралёў, Марыі, Юзафа і Езуса.PAP/Tomasz Gzell

У бліжэйшую суботу вуліцамі амаль 650 польскіх гарадоў пройдуць шэсьці Трох каралёў. Гэта найбольшыя вулічныя батлейкі ў сьвеце, якія ў гэтым годзе пройдуць пад дэвізам “Бог ёсьць сярод нас”. Падобныя шэсьці будуць зладжаныя ў 16 гарадах ва ўсім сьвеце.
У Варшаве шэсьце Трох каралёў пройдзе дзесяты раз. Сёлета яно будзе нагадваць таксама пра 100 гадавіну атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Навінкай стаў паэтычны конкурс. Яго ўдзельнікі прыдумвалі чарговы куплет калядкі “Бог родзіцца”. Пад сьпеў новых куплетаў на завяршэньне варшаўскага шэсьця ўдзельнікі затаньчаць палянэз.
Кожны з удзельнікаў каляровага шэсьця традыцыйна атрымае сувэніры – сьпеўнікі, кардонныя кароны і наклейкі.
Шэсьце Трох каралёў праходзіць у каталіцкае сьвята Трох каралёў, 6 студзеня. У Польшчы гэты дзень вольны ад працы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт