Logo Polskiego Radia
Print

Матэвуш Маравецкі: У Польшчы няма месца для расізму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2018 11:54
Сталічная пракуратура плянуе ўважліва прыглядзецца справе зьбіцьця 14-гадовай іншаземкі ў Варшаве.
Справу на Твітэры пракамэнтараваў таксама кіраўнік польскага ўраду. Справу на Твітэры пракамэнтараваў таксама кіраўнік польскага ўраду. PAP/EPA/Tibor Illyes

Матэвуш Маравецкі: У Польшчы няма месца на расізм
Сталічная пракуратура плянуе ўважліва прыглядзецца справе зьбіцьця 14-гадовай іншаземкі ў Варшаве.
Варшаўская пракуратура пачала расьсьледаваньне па справе прымяненьня насільля ў дачыненьні да непаўналетняй асобы з-за ейнай нацыянальнасьці. Зьбітая ў сталічным раёне Ахота дзяўчынка мае турэцкае паходжаньне.
Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) паведаміў, што абавязаў галоўнага начальніка паліцыі ўзяць расьсьледаваньне па гэтай справе пад асабісты кантроль.
Справу на Твітэры пракамэнтараваў таксама кіраўнік польскага ўраду.
„У Польшчы няма месца на расізм. Напад на дзяўчыну з-за колеру ейнай скуры заслугоўвае самага рашучага асуджэньня. Мы будзем рабіць усё, каб Польшча была бясьпечнай для ўсіх”, - напісаў Матэвуш Маравецкі.
Інцыдэнт адбыўся 3 студзеня бягучага году. На 14-гадовую дзяўчынку, якая вярталася са школы, напаў 40-гадовы мужчына. Ягонае выказваньне сьведчыла пра тое, што прычынай варожасьці ў дачыненьні да дзіцяці была ейная нацыянальнасьць.
У сувязі зь інтарэсам сьледзтва пракуратура пакуль ня будзе раскрываць ніякіх дадатковых падрабязнасьцяў.
аз

Варшаўская пракуратура пачала расьсьледаваньне па справе прымяненьня насільля ў дачыненьні да непаўналетняй асобы з-за ейнай нацыянальнасьці. Зьбітая ў сталічным раёне Ахота дзяўчынка мае турэцкае паходжаньне.

Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) паведаміў, што абавязаў галоўнага начальніка паліцыі ўзяць расьсьледаваньне па гэтай справе пад асабісты кантроль.

Справу на Твітэры пракамэнтаваў таксама кіраўнік польскага ўраду. „У Польшчы няма месца для расізму. Напад на дзяўчыну з-за колеру ейнай скуры заслугоўвае самага рашучага асуджэньня. Мы будзем рабіць усё, каб Польшча была бясьпечнай для ўсіх”, - напісаў Матэвуш Маравецкі.

Інцыдэнт адбыўся 3 студзеня бягучага году. На 14-гадовую дзяўчынку, якая вярталася са школы, напаў 40-гадовы мужчына. Ягонае выказваньне сьведчыла пра тое, што прычынай варожасьці ў дачыненьні да дзіцяці была ейная нацыянальнасьць.

У сувязі зь інтарэсам сьледзтва пракуратура пакуль ня будзе раскрываць ніякіх дадатковых падрабязнасьцяў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт