Logo Polskiego Radia
Print

У падляскіх турмах прайшла вігілійная сустрэча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.01.2018 11:20
У ёй прынялі ўдзел 30 асуджаных і арыштаваных, якія актыўна ўдзельнічаюць у рэлігійным жыцьці.
pixabay.com/CC0

Каля 30 асуджаных і арыштаваных, якія актыўна ўдзельнічаюць у рэлігійным жыцьці, прынялі ўдзел у праваслаўнай вігіліі ў турме і сьледчым арышце ў Беластоку. На наступным тыдні калядная сустрэча заплянавана таксама ў арышце ў Гайнаўцы.
Большасьць праваслаўных вернікаў на Падляшшы Каляды сьвяткуе паводле Юліянскага календара. Хоць няма дадзеных аб колькасьці праваслаўных сярод асуджаных і арыштаваных, то ўжо традыцыяй зьяўляецца арганізаваньне вігілійнай сустрэчы ў месцах пазбаўленьня волі ў Беластоку і Гайнаўцы.
На гэтай сустрэчы маглі таксама прысутнічаць сваякі асуджаных. Прайшла супольная малітва, прысутныя падзяліліся прасфорай, сьпявалі Калядкі.
Праваслаўны сьвятар наведаў у камэрах праваслаўных асуджаных і арыштаваных (у гэтым ліку замежнікаў з-за ўсходняй мяжы), якія не атрымалі згоду кіраўніцтва пляцовак на ўдзел у вігілійнай сустрэчы.
6 студзеня ў арышце сьледчым у Гайнаўцы пройдзе сьвяточная літургія.

Каля 30 асуджаных і арыштаваных, якія актыўна ўдзельнічаюць у рэлігійным жыцьці, прынялі ўдзел у праваслаўнай вігіліі ў турме і сьледчым арышце ў Беластоку. На наступным тыдні калядная сустрэча заплянавана таксама ў арышце ў Гайнаўцы.

Большасьць праваслаўных вернікаў на Падляшшы Каляды сьвяткуе паводле Юліянскага календара. Хоць няма дадзеных аб колькасьці праваслаўных сярод асуджаных і арыштаваных, то ўжо традыцыяй зьяўляецца арганізаваньне вігілійнай сустрэчы ў месцах пазбаўленьня волі ў Беластоку і Гайнаўцы. На гэтай сустрэчы маглі таксама прысутнічаць сваякі асуджаных. Прайшла супольная малітва, прысутныя падзяліліся прасфорай, сьпявалі Калядкі.

Праваслаўны сьвятар наведаў у камэрах праваслаўных асуджаных і арыштаваных (у гэтым ліку замежнікаў з-за ўсходняй мяжы), якія не атрымалі згоду кіраўніцтва пляцовак на ўдзел у вігілійнай сустрэчы. 6 студзеня ў арышце сьледчым у Гайнаўцы пройдзе сьвяточная літургія.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт