Logo Polskiego Radia
Print

Польшча стала найбуйнейшым спажыўцом нарвэскага ласося

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2018 13:50
Летась на польскі рынак паступіла 132 тысячы тон рыбы, паведамілі нарвэжцы.
Foto: pixabay.com/CC0

Мінулы год быў трэцім запар рэкордным годам для нарвэжцаў, калі яны паставілі найбольш ласося на рынкі Эўропы, Азіі й Паўночнай Амэрыкі, паведаміла Рада па экспарце рыбы й морапрадуктаў Нарвэгіі.

Агулам нарвэскі экспарт рыбы вырас на 5% у параўнаньні з 2016 годам. Нарвэгія экспартавала мільён тон ласося на суму больш за шэсьць з паловай мільярдаў эўра.

На краіны Эўразьвяза прыпала амаль 3/4 ад агульнага аб'ёму экспартаванай рыбы. Рост спажывецкіх цэн прывёў да скарачэньня імпарту ласося ў некалькіх буйных краінах ЭЗ. У выніку найбуйнейшым атрымальнікам эўрапейскага ласося сталі Польшча й Францыя. Праўда ў параўнаньні з папярэднім годам імпарт нарвэскага ласося скараціўся ў Францыю на 10%, а ў Польшчу - на 4%.

Нарвэгія зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце вытворцам ласося, другое месца займае Чылі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт