Logo Polskiego Radia
Print

Музэй Другой сусьветнай вайны ў Гданьску адкрывае дзьверы бібліятэкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.01.2018 16:11
Да гэтай пары фондам бібліятэкі карысталіся выключна супрацоўнікі Музэя Другой сусьветнай вайны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Gellinger/pixabay.com.Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Gellinger/pixabay.com.Photo: Gellinger/pixabay.com/CC0 Public Domain

Музэй Другой сусьветнай вайны ў Гданьску адкрывае дзьверы бібліятэкі
Да гэтай пары фондам бібліятэкі карысталіся выключна супрацоўнікі Музэя Другой сусьветнай вайны.
20 тысяч кнігаў на амаль 30 мовах знаходзяцца ў бібліятэцы Музэя Другой сусьветнай вайны ў Гданьску. Да гэтай пары фондам карысталіся выключна супрацоўнікі гэтай установы. Сёньня бібліятэка будзе афіцыйна адкрытая для ўсіх чытачоў. Карыстацца ёй можна будзе бясплатна.
„Тут знаходзяцца, як навуковыя, так і папулярныя публікацыі, а таксама ўспаміны, коміксы, дзіцячая літаратура, прысьвечаныя Другой сусьветнай вайне. Апрача таго на калекцыю складаюцца таксама часопісы, мапы, аўдыёвізуальныя й электронныя дакумэнты. Цікавыя публікацыі тут знойдуць, як навукоўцы, так і людзі, якія проста цікавяцца гісторыяй канфлікту”, - паведамляе дырэктар бібліятэкі Патрыцыя Сьлівіньска (Patrycia Śliwińska).
Бібліятэка Музэя Другой сусьветнай вайны ў Гданьску будзе адкрыта тры разы на тыдзень - з аўторка па чацьвер.
аз

20 тысяч кнігаў на амаль 30 мовах знаходзяцца ў бібліятэцы Музэя Другой сусьветнай вайны ў Гданьску. Да гэтай пары фондам карысталіся выключна супрацоўнікі гэтай установы. Сёньня бібліятэка будзе афіцыйна адкрытая для ўсіх чытачоў. Карыстацца ёй можна будзе бясплатна.

„Тут знаходзяцца як навуковыя, так і папулярныя публікацыі, а таксама мэмуары, коміксы, дзіцячая літаратура, прысьвечаныя Другой сусьветнай вайне. Апрача таго, на калекцыю складаюцца таксама часопісы, мапы, аўдыёвізуальныя й электронныя дакумэнты. Цікавыя публікацыі тут знойдуць, як навукоўцы, так і людзі, якія проста цікавяцца гісторыяй канфлікту”, - паведамляе дырэктар бібліятэкі Патрыцыя Сьлівіньска (Patrycia Śliwińska).

Бібліятэка Музэя Другой сусьветнай вайны ў Гданьску будзе адкрыта тры разы на тыдзень - з аўторка па чацьвер.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт