Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Дуда сустрэнецца з замежнымі дыпляматамі ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2018 12:28
У Варшаве адбудзецца традыцыйная навагодняя сустрэча прэзыдэнта з замежнымі дыпляматамі.
Прэзыдэнт Дуда сустрэнецца з замежнымі дыпляматамі ў Польшчы.Прэзыдэнт Дуда сустрэнецца з замежнымі дыпляматамі ў Польшчы.PAP/Bartłomiej Zborowski

Прэзыдэнт Дуда сустрэнецца з замежнымі дыпляматамі ў Польшчы
У Варшаве адбудзецца традыцыйная навагодняя сустрэча прэзыдэнта з замежнымі дыпляматамі.
100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці, будучыня Эўразьвязу й глябальная бясьпека – гэта асноўныя тэмы выступленьня прэзыдэнта Анджэя Дуды перад замежнымі дыпляматамі ў Польшчы.
Сёньня ўвечары ў Прэзыдэнцкім палацы адбудзецца традыцыйная навагодняя сустрэча прэзыдэнта з замежнымі дыпляматамі, якія працуюць у Польшчы.
Выступленьне Анджэя Дуды будзе адной з самых важных праграмных прамоваў прэзыдэнта на тэму польскай замежнай палітыкі.
Прэзыдэнт прадставіць ініцыятывы, якія Польшча цягам 2 бліжэйшых гадоў плянуе прадставіць на форуме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ён будзе гаварыць таксама пра неабходнасьць пашаны нормаў міжнароднага права й падкрэсьліць значэньне Польшчы для бясьпекі ў Эўропе й на сьвеце.
Анджэй Дуда паведаміць таксама аб плянаваных сустрэчах з прадстаўнікамі польскай грамады ў сьвеце, якія адбудуцца ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці.
аз

100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці, будучыня Эўразьвязу й глябальная бясьпека – гэта асноўныя тэмы выступленьня прэзыдэнта Анджэя Дуды перад замежнымі дыпляматамі ў Польшчы.

Сёньня ўвечары ў Прэзыдэнцкім палацы адбудзецца традыцыйная навагодняя сустрэча прэзыдэнта з замежнымі дыпляматамі, якія працуюць у Польшчы.
Выступленьне Анджэя Дуды будзе адной з самых важных праграмных прамоваў прэзыдэнта на тэму польскай замежнай палітыкі.

Прэзыдэнт прадставіць ініцыятывы, якія Польшча цягам 2 бліжэйшых гадоў плянуе прапанаваць на форуме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ён будзе гаварыць таксама пра неабходнасьць пашаны нормаў міжнароднага права й падкрэсьліць значэньне Польшчы для бясьпекі ў Эўропе і ў сьвеце.

Анджэй Дуда паведаміць таксама аб плянаваных сустрэчах з прадстаўнікамі польскай грамады ў сьвеце, якія адбудуцца ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт