Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпуса

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2018 16:30
На штогадовай сустрэчы ў Прэзыдэнцкім палацы прысутнічалі больш за сто паслоў з усяго сьвету.
PAP/Jacek Turczyk

Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпуса
На штогадовай сустрэчы ў Прэзыдэнцкім палацы прысутнічалі больш за сто паслоў з усяго сьвету.
Выступаючы з прамовай, Анджэй Дуда закрануў тэму будучыні ЭЗ. Паводле яго слоў, эўрапейская супольнасьць сутыкнулася з трыма асноўнымі пагрозамі: дэкампазыцыяй, палітычнай дэзінтэграцыяй і дэградацыяй сваёй глябальнай пазыцыі.
«Эўропа моцная і павінна заставацца моцнай за кошт волі сваіх народаў. У сваю чаргу, эўрапейскія інстытуты абавязаны гэтай волі служыць. Калі мы перавернем гэтую іерархію і паставім інстытуты вышэй народаў, мы парушым натуральны парадак рэчаў. Эфэктам падобнага адхіленьня зьяўляецца адыход супольнасьцяў ад ідэі агульнай Эўропы, пра што сьведчаць вынікі цэлага цыкла выбараў, якія прайшлі ў краінах старой Эўропы ў 2018 годзе», – адзначыў прэзыдэнт Польшчы.
На думку Анджэя Дуды, дэзінтэграцыі ЭЗ спрыяе, сярод іншага, канцэпцыя Эўропы двух хуткасьцяў. Прэзыдэнт Польшчы дадаў, што бясьпека Эўразьвязу шмат у чым залежыць ад магутнасьці Цэнтральнай Эўропы.
У ходзе штогадовай сустрэчы ў Прэзыдэнцкім палацы Анджэй Дуда заклікаў дыпляматаў ажывіць у 2018 годзе дыскусію аб пашырэньні Эўрапейскага саюза. Па словах прэзыдэнта Польшчы, эўрапейская супольнасьць павінна разьвівацца, а не «скарачацца».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт