Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія філятэлісты перамаглі на конкурсе ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.01.2018 13:33
Зьбіральнікі паштовых марак з Горадні ўзялі залаты й пазалочаны мэдаль.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Беларускія зьбіральнікі паштовых марак атрымалі ўзнагароды на экспэрымэнтальнай выставе ў польскім горадзе Чэнстахова – паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». На выставе агулам было прадстаўлена амаль тры дзесяткі калекцыяў з усёй Польшчы, а таксама два беларускія зборы.

Як журналістам паведаміў кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі філятэлістаў Фрыдэрык Гушча, беларускія калекцыянэры дасягнулі значных посьпехаў. Яны атрымалі залаты й пазалочаны мэдаль. Найвышэйшую узнагароду атрымаў Андрэй Грыбаў з калекцыяй «На скрыжаваньні гісторыі», а пазалочаны мэдаль узяў сам Фрыдэрык Гушча з калекцыяй «Правізорыі Гарадзеншчыны 1992-1993 год».

Гарадзенская суполка зьбіральнікаў паштовых марак лічыцца адной з самых моцных у Беларусі, і яе сябры прымаюць удзел у выставах ня толькі ў Польшчы, але таксама ва Украіне, Расеі ды іншых дзяржавах.

racyja.com/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт