Logo Polskiego Radia
Print

Музэй гісторыі Польшчы выдаў дзьве новыя кнігі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.01.2018 15:56
Абедзьве зьяўляюцца часткай сэрыі “100-годзьдзе незалежнасьці. Успаміны і дзёньнікі”.
pixabay.com/Public Domain CC0

Музэй гісторыі Польшчы выдаў дзьве новыя кнігі, якія зьяўляюцца ўспамінамі другога прэзыдэнта ІІ Рэчыпаспалітай Станіслава Вайцехоўскага і віцэ-прэм’ера і маршалка Сэйму з міжваеннага двацацігодзьдзя Ігнацы Дашыньскага. Абедзьве кнігі зьяўляюцца часткай сэрыі “100-годзьдзе незалежнасьці. Успаміны і дзёньнікі”.
Дырэктар Музэю гісторыі Польшчы Робэрт Костра тлумачыць, што мэтаю публікацый у рамках згаданай сэрыі зьяўляецца набліжэньне некалькіх выбітных постацяў з міжваеннага пэрыяду, якія прычыніліся да атрыманьня Польшчай незалежнасьці. “Гэта асобы з розных палітычных груп. Усе гэтыя кнігі аб’ядноўвае тое, што гэта дзёньнікі, успаміны ці тэксты, якія пісаліся падчас падзей, якія адбываліся. Для нас гэта важныя крыніцы, але гэта таксама цікавая літаратура для людзей, якія не зьяўляюцца прафэсійнымі гісторыкамі. Дзякуючы ім можна наблізіць сабе атмасфэру тых дзён”, - гаворыць дырэктар Музэя гісторыі Польшчы.
Кнігу “Мае ўспаміны”, якая зьяўляецца аўтабіяграфіяй Станіслава Вайцехоўскага, і “Дзёньнікі” Ігнацы Дашыньскага можна купіць у навуковых кнігарнях і на інтэрнэт-старонцы www.muzhp.pl. У рамках сэрыі музэй плянуе выдаць агулам 8 публікацый.
....

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт