Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда прыме ўдзел у дэбатах ААН у Нью-Ёрку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2018 11:17
Са студзеня 2018 года Польшча зьяўляецца нясталым чальцом Савета Бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Анджэй Дуда прыме ўдзел у дэбатах ААН у Нью-Ёрку
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адправіўся ў Нью-Ёрк, дзе сёньня, 18 студзеня, прыме ўдзел у дэбатах ААН, прысьвечаных зброі масавага зьнішчэньня.
Нагадаем, са студзеня 2018 года Польшча зьяўляецца нясталым чальцом Савета Бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Дэбаты па зброі масавага зьнішчэньня стануць першай магчымасьцю для Анджэя Дуды прадставіць прыярытэтныя мэты чалецтва Польшчы.
Па словах кіраўніка Кабінэта прэзыдэнта Кшыштафа Шчэрскага, Анджэй Дуда ў сваёй прамове мае намер падкрэсьліць, што галоўнай умовай для захаваньня міру зьяўляецца захаваньне міжнароднага права, і што ўжо сама падрыхтоўка да агрэсіі зьяўляецца яго парушэньнем.
«З самага пачатку разьвіцьцё агрэсіўнага патэнцыялу непарыўна зьвязана з парушэньнем міжнароднага права. Гэта права павінна выразна рэгуляваць пытаньні, зьвязаныя ня толькі з рэальнай агрэсіяй, то бок вайной, але і з патэнцыйнай агрэсіяй у адносінах да іншых дзяржаў», – адзначыў прэзыдэнцкі міністар.
Знаходзячыся ў Нью-Ёрку, Анджэй Дуда сустрэнецца з генэральным сакратаром ААН, а таксама пасламі краін ЭЗ у Арганізацыі Абʼяднаных Нацый.
Прэзыдэнта Польшчы суправаджае міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч, які 19 студзеня прыме ўдзел у дэбатах, прысьвечаных сытуацыі на Блізкім Усходзе.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адправіўся ў Нью-Ёрк, дзе сёньня прыме ўдзел у дэбатах ААН, прысьвечаных зброі масавага зьнішчэньня.

Нагадаем, са студзеня 2018 года Польшча зьяўляецца нясталым чальцом Савета Бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Дэбаты па зброі масавага зьнішчэньня стануць першай магчымасьцю для Анджэя Дуды прадставіць прыярытэтныя мэты чалецтва Польшчы.

Па словах кіраўніка Кабінэта прэзыдэнта Кшыштафа Шчэрскага, Анджэй Дуда ў сваёй прамове мае намер падкрэсьліць, што галоўнай умовай для захаваньня міру зьяўляецца захаваньне міжнароднага права, і што ўжо сама падрыхтоўка да агрэсіі зьяўляецца яго парушэньнем.

«З самага пачатку разьвіцьцё агрэсіўнага патэнцыялу непарыўна зьвязана з парушэньнем міжнароднага права. Гэта права павінна выразна рэгуляваць пытаньні, зьвязаныя ня толькі з рэальнай агрэсіяй, то бок вайной, але і з патэнцыйнай агрэсіяй у адносінах да іншых дзяржаў», – адзначыў прэзыдэнцкі міністар.

Знаходзячыся ў Нью-Ёрку, Анджэй Дуда сустрэнецца з генэральным сакратаром ААН, а таксама пасламі краін ЭЗ у Арганізацыі Абʼяднаных Нацый.

Прэзыдэнта Польшчы суправаджае міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч, які 19 студзеня прыме ўдзел у дэбатах, прысьвечаных сытуацыі на Блізкім Усходзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт