Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пратэставалі прыхільнікі і праціўнікі абортаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2018 12:33
Пратэсты сталі адказам на рашэньне Сэйму, які адхіліў грамадзянскі законапраект па лібэралізацыі абортаў.
PAP/Leszek Szymański

У сераду ў розных месцах у Польшчы адбыліся пратэсты жанчын, зьвязаныя з адхіленьнем законапраекту «Ратаваць жанчын» і далейшымі працамі над законапраектам «Спыніць аборты». Адначасова ў некаторых гарадах адбыліся пікеты дзеячаў, якія падтрымліваюць завастрэньне законаў аб абортах.
Пратэсты, арганізаваныя Усяпольскім страйкам жанчын, зьяўляюцца адказам на рашэньне Сэйму, які ў першым чытаньні адхіліў грамадзянскі законапраект «Ратаваць жанчын 2017», які лібэралізуе закон у справе абортаў. Адначасова да далейшага разгляду прыняты законапраект Камітэту «Спыніць аборты», які завастрае актуальны закон. У ім прапануецца, між іншым, забараніць спыненьне цяжарнасьці па прычыне цяжкіх захворваньняў плоду.
Марш «Чорная серада» ў Варшаве працягваўся тры гадзіны. Удзельнікі трымалі ў руках транспаранты з напісамі «Права жанчын правам чалавека», «Жанчына, чалавек, эмбрыён».
Амаль дзьве гадзіны ў цэнтры Варшавы мітынгавалі прыхільнікі завастрэньня закону аб абортах. Яны трымалі напісы: «Сёньня аборт, заўтра Аўшвіц», «Кожны мае права жыць», «Так для жыцьця».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт