Logo Polskiego Radia
Print

Беларус можа далучыцца да футбольнай каманды «Polonia»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2018 12:40
У апошніх спарынгах найстарэйшага варшаўскага футбольнага клюбу выступіў беларускі 22-гадовы спартовец Іван Папоў.
Здымак старонкі выданьня Fakt

Беларус можа далучыцца да футбольнай каманды «Polonia»
У апошніх спарынгах найстарэйшага варшаўскага футбольнага клюбу «Polonia» выступіў беларускі 22-гадовы спартовец Іван Папоў. Пра існаваньне клюбу малады беларус даведаўся дзякуючы інтэрнэту.
Іван Папоў прыехаў у Варшаву, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Ён навучаецца ў Варшаўскай школе эканомікі (SGH). У Беларусі Папоў іграў у першай лізе, у клюбах «Луч» і «Неман-Агра». Па словах спартоўца, пасьля пераезду ў Польшчу ён не хацеў кідаць спорт, а таму пачаў у інтэрнэце шукаць інфармацыю пра мясцовыя клюбы. Так ён трапіў на клюб «Polonia».
Іван Папоў зайграў з клюбам у Прушкаве, але каманда прайграла з лікам 1:2 камандзе «Znicz». Яго лёс у варшаўскім клюбе яшчэ няпэўны. Трэнэр Кшыштфа Хробак пакуль адмаўляецца аналізаваць ігру тэставаных гульцоў, але прызнаў, што ў Папова ёсьць нешта цікавае.

У апошніх спарынгах найстарэйшага варшаўскага футбольнага клюбу «Polonia» выступіў беларускі 22-гадовы спартовец Іван Папоў. Пра існаваньне клюбу малады беларус даведаўся дзякуючы інтэрнэту, піша выданьне Fakt.

Іван Папоў прыехаў у Варшаву, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Ён навучаецца ў Варшаўскай школе эканомікі (SGH). У Беларусі Папоў іграў у першай лізе, у клюбах «Луч» і «Неман-Агра». Па словах спартоўца, пасьля пераезду ў Польшчу ён не хацеў кідаць спорт, а таму пачаў у інтэрнэце шукаць інфармацыю пра мясцовыя клюбы. Так ён трапіў на клюб «Polonia».

Іван Папоў зайграў з клюбам у Прушкаве, але каманда прайграла з лікам 1:2 камандзе «Znicz». Яго лёс у варшаўскім клюбе яшчэ няпэўны. Трэнэр Кшыштфа Хробак пакуль адмаўляецца аналізаваць ігру гульцоў, гякія знаходзяцца на выпрабавальным тэрміне, але прызнаў, што ў Папова ёсьць нешта цікавае.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт