Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад хоча разьвіваць прафэсійную адукацыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.01.2018 15:57
  • 23.01.18_эканоміка.mp3
Міністэрства адукацыі заклікае прадпрымальнікаў удзельнічаць у выдатках на прафэсійную адукацыю.
foto:www.sosw1.szkoly.lodz.pl

Прадстаўнікі ведамства сустрэліся па гэтым пытаньні з прадпрымальнікамі ў Варшаве на канфэрэнцыі «Прафэсійная школа – будучыня сучаснага бізнэсу»

Дырэктар хімзавода «Руднікі» Вальдэмар Хмеляж спадзяецца, што ён будзе мець магчымасьць удзельнічаць у працэсе навучаньня.

В. Хмеляж: Словы міністра я тлумачу так, што я змагу сустрэцца з дырэктарам школы і з пэрспэктывы ўласнай практыкі змагу падказаць, да якіх прадметаў трэба прыкласьці асаблівую ўвагу.

Кіраўнік Малапольскай палаты Рамёстваў і прадпрымальніцтва Тадэвуш Дамброўскі лічыць, што з крызысу прафэсійнага навучаньня ў Польшчы можна выйсьці, аддаючы школы пад апеку прадпрымальніцкіх арганізацый.

Т.Дамброўскі: Мы прынялі пад свае крылы школу ў Кракаве, дзе Малапольская палата Рамёстваў і прадпрымальніцтва вырашае пра вялікую частку праграмы навучаньня. У нашую школу мы прынялі 150 вучняў. Я лічу, што гэта добры напрамак, у якім нам трэба рухацца.

Па дадзеных Міністэрства нацыянальнай адукацыі, субсыдыі для мясцовых органаў кіраваньня на прафэсійную адукацыю залежаць, сярод іншага, ад коштаў навучаньня ў дадзенай прафэсіі. У 2019 годзе будзе яшчэ правярацца запатрабаванасьць прафэсіі на рынку працы. Па дадзеных міністэрства, штогадовыя выдаткі на прафэсійнае навучаньне ў Польшчы складаюць 9 млрд злотых (2 млрд 160 млн эўра).

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт