Logo Polskiego Radia
Print

Польшча абмеркавала са Швэцыяй будову газаправоду Baltic Pipe

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 16:43
Baltic Pipe гэта стратэгічны праект, дзякуючы якому ўзьнікне новы шлях паставак газу на эўрапейскі рынак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Супраца ў галіне рынку энэргіі і газапроваду Baltic Pipe былі тэмамі перамоваў у Стакгольме ўпаўнаважанага польскага ўраду па справе стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пятра Наімскага. Меркаваныя трасы Baltic Pipe вядуць таксама праз эканамічную зону Швэцыі.
Пётр Наімскі сустрэўся з высокапастаўленымі швэдзкімі палітыкамі, якія адказваюць за пытаньні энэргіі.
Некаторыя меркаваныя трасы марской часткі Baltic Pipe з Даніі ў Заходнепаморскае ваяводзтва Польшчы вядуць праз эканамічную зону Швэцыі на Балтыйскім моры. Даўжыня марскога адрэзку газаправоду павінна складаць ад 227 да 286 км, у залежнасьці ад выбранай трасы.
Baltic Pipe гэта стратэгічны праект, дзякуючы якому ўзьнікне новы шлях паставак газу на эўрапейскі рынак. Ён зробіць магчымым перасылку газу з радовішчаў Нарвэгіі на дацкі і польскі рынкі. Цэлы праект павінен быць гатовы восеньню 2022 году.

Супраца ў галіне рынку энэргіі і газаправоду Baltic Pipe былі тэмамі перамоваў у Стакгольме ўпаўнаважанага польскага ўраду па справе стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пятра Наімскага. Меркаваныя трасы Baltic Pipe вядуць таксама праз эканамічную зону Швэцыі.

Пётр Наімскі сустрэўся з высокапастаўленымі швэдзкімі палітыкамі, якія адказваюць за пытаньні энэргіі.

Некаторыя меркаваныя трасы марской часткі Baltic Pipe з Даніі ў Заходнепаморскае ваяводзтва Польшчы вядуць праз эканамічную зону Швэцыі на Балтыйскім моры. Даўжыня марскога адрэзку газаправоду павінна складаць ад 227 да 286 км, у залежнасьці ад выбранай трасы.

Baltic Pipe гэта стратэгічны праект, дзякуючы якому ўзьнікне новы шлях паставак газу на эўрапейскі рынак. Ён зробіць магчымым перасылку газу з радовішчаў Нарвэгіі на дацкі і польскі рынкі. Цэлы праект павінен быць гатовы восеньню 2022 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт