Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы затрыманыя "фальшывыя" функцыянэры спэцслужб

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 16:00
Яны прапанавалі розным асобам паспрыяць у розных справах узамен за грошы. Сярод іх - беларус.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Gazeta Polska
Агенты Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро затрымалі восем чалавек, у тым ліку аднаго беларуса. Фальшывыя функцыянэры важных службаў прапанавалі розным асобам паспрыяць у розных справах узамен за грошы.
Усе яны спасылаліся на знаёмствы ў спэцслужбах, пракуратуры, падатковай інспэкцыі, Міністэрстве фінансаў і іншых важных дзяржустановах. Яны прадстаўляліся як функцыянэры Агенцтва ўнутранай бясьпекі, Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро, Службы ваеннай контрвыведкі. Група дзейнічала з ліпеня 2015 да сьнежня 2017 году. За гэты час яна зарабіла 343 тысячы даляраў.
Напрыклад, дырэктар адной з фармацэўтычных фірм перадаў злачыннай групе крыху менш за 100 тысяч даляраў узамен за спрыяльнае для яго фірмы рашэньне.
Газэта высьветліла, што фальшывыя функцыянэры аднаму з бізнэсоўцаў абяцалі ахову з боку спэцслужбаў і падпісаньне кантракту з нафтавымі канцэрнамі.

Gazeta Polska: Агенты Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро затрымалі восем чалавек, у тым ліку аднаго беларуса. Фальшывыя функцыянэры важных службаў прапанавалі розным асобам паспрыяць у розных справах узамен за грошы.

Усе яны спасылаліся на знаёмствы ў спэцслужбах, пракуратуры, падатковай інспэкцыі, Міністэрстве фінансаў і іншых важных дзяржустановах. Яны прадстаўляліся як функцыянэры Агенцтва ўнутранай бясьпекі, Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро, Службы ваеннай контрвыведкі. Група дзейнічала з ліпеня 2015 да сьнежня 2017 году. За гэты час яна зарабіла 343 тысячы даляраў.

Напрыклад, дырэктар адной з фармацэўтычных фірм перадаў злачыннай групе крыху менш за 100 тысяч даляраў узамен за спрыяльнае для яго фірмы рашэньне.

Газэта высьветліла, што фальшывыя функцыянэры аднаму з бізнэсоўцаў абяцалі ахову з боку спэцслужбаў і падпісаньне кантракту з нафтавымі канцэрнамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт