Logo Polskiego Radia
Print

Volkswagen інвэстуе ў Польшчы чарговыя 450 мільёнаў эўра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 16:09
Польскія фабрыкі канцэрну ў Вжэсьні і Антоніне выпусьцілі ў 2017 годзе 240 тысяч аўтамабіляў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Rzeczpospolita
Volkswagen інвэстуе ў Польшчы чарговыя 450 мільёнаў эўра. Працаўладкаваньне ў фабрыках канцэрну ў Познані вырасьце ў гэтым годзе амаль на тысячу чалавек. У фабрыку ў Антоніне канцэрн укладзе 200 мільёнаў эўра. Гэта значыць, што з моманту, калі Volkswagen прыйшоў на польскі рынак, агулам сума інвэстыцый перавысіла 2 мільярды эўра.
«Гэта адна з найбольшых і найважнейшых фабрык у цэлым канцэрне», – адзначае дырэктар Volkswagenа ў Познані.
Польскія фабрыкі Volkswagen у Вжэсьні і Антоніне выпусьцілі ў 2017 годзе 240 тысяч аўтамабіляў. Пляны на 2018 год прадугледжваюць павелічэньне вытворчасьці да 286,5 тысяч штук.
Польскія фабрыкі Volkswagen ужо цалкам гатовыя да выпуску электрычных аўтамабіляў. У канцэрне падкрэсьліваюць, што для іх гэта вялікі выклік. Удзел у праекце выпуску электрычных аўтамабіляў азначае павелічэньне прапановаў познанскай фабрыкі. Гэта ў сваю чаргу гарантуе ёй бясьпечную будучыню.
«Гэта ня будзе простая задача, паколькі грузавыя электрамабілі павінны быць падрыхтаваныя для перавозкі некалькіх тон грузаў. Мы разьлічваем, што яны змогуць праехаць каля 150 км на адной зарадцы. У гарадах гэтага павінна хапіць», – гаворыць дырэктар познанскай фабрыкі Енс Оксэн.

Rzeczpospolita: Працаўладкаваньне ў фабрыках канцэрну ў Познані вырасьце ў гэтым годзе амаль на тысячу чалавек. У фабрыку ў Антоніне канцэрн укладзе 200 мільёнаў эўра. Гэта значыць, што з моманту, калі Volkswagen прыйшоў на польскі рынак, агулам сума інвэстыцый перавысіла 2 мільярды эўра.

«Гэта адна з найбольшых і найважнейшых фабрык у цэлым канцэрне», – адзначае дырэктар Volkswagenа ў Познані.

Польскія фабрыкі Volkswagen у Вжэсьні і Антоніне выпусьцілі ў 2017 годзе 240 тысяч аўтамабіляў. Пляны на 2018 год прадугледжваюць павелічэньне вытворчасьці да 286,5 тысяч штук.

Польскія фабрыкі Volkswagen ужо цалкам гатовыя да выпуску электрычных аўтамабіляў. У канцэрне падкрэсьліваюць, што для іх гэта вялікі выклік. Удзел у праекце выпуску электрычных аўтамабіляў азначае павелічэньне прапановаў познанскай фабрыкі. Гэта ў сваю чаргу гарантуе ёй бясьпечную будучыню.

«Гэта ня будзе простая задача, паколькі грузавыя электрамабілі павінны быць падрыхтаваныя для перавозкі некалькіх тон грузаў. Мы разьлічваем, што яны змогуць праехаць каля 150 км на адной зарадцы. У гарадах гэтага павінна хапіць», – гаворыць дырэктар познанскай фабрыкі Енс Оксэн.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт