Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкі працадаўца абражаў польскіх працаўнікоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.01.2018 15:59
Ганс Г. казаў, што «паляк гэта малпа, а самы высокі ўзровень разьвіцьця ў Нямеччыне».
pixabay.com/Public Domain/CC0

Суд у мясцовасьці Вэйхэрова (Wejcherowo) разглядае справу нямецкага прадпрымальніка, які абражаў супрацоўнікаў сваёй фірмы. Паводле пракуратуры, Ганс Г. казаў, што «паляк гэта малпа, а самы высокі ўзровень разьвіцьця ў Нямеччыне». Немец абзываў працаўнікоў ідыётамі і пагражаў сьмерцю адной жанчыне.

Супраць грамадзяніна Нямеччыны пракуратура вынесла шэсьць абвінавачаньняў, але ні водзін не датычыць мовы нянавісьці: пяць за зьнявагу і адзін за пагрозы ў адрас працаўніка.

Ганс Г. не прыйшоў у суд. Адвакат паведаміў, што ягоны кліент не прызнаецца ў віне.

Жанчына, якой нямецкі працадаўца пагражаў сьмерцю, падала асобную справу ў суд у Гданьску. Жанчына дамагаецца прабачэньняў і выплаты150 тысяч злотых для музэя гітлераўскіх злачынстваў у мясцовасьці Пясьніца.

Прысуд будзе вынесены найпазьней у палове году.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт