Logo Polskiego Radia
Print

Польскі сэйм прыняў так званую «Канстытуцыю для бізнэсу»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.01.2018 15:20
Гэта пяць законаў, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасьць у Польшчы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Іх мэта складаецца ў тым, каб у першую чаргу палегчыць вядзеньне бізнэсу.

Сярод асноўных зьмяненьняў знаходзіцца каталёг правоў прадпрымальніка і прававая дакладнасьць.

Інтарэсы малога і сярэдняга бізнэсу будзе абараняць амбудсмэн прадпрымальнікаў.

Правілы ўводзяць льготы і ажыцьцяўляюць так званую канцэпцыю незарэгістраванай дзейнасьці. Напрыклад, чалавек, які дае дадатковыя ўрокі або прадае рукадзельле ня будзе плаціць страхавыя ўзносы, калі яго штомесячны даход не перавышае крыху больш за 1 тысячу злотых (555 бр).

Паводле плянаў ураду «Канстытуцыя для бізнэсу» павінна ўвайсьці ў сілу 1 сакавіка.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт