Logo Polskiego Radia
Print

За 2017 год Валавы ўнутраны прадукт Польшчы падняўся на 4,6%.

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.01.2018 16:19
Эканамічны рост Польшча заўдзячвае, між іншым, вялікаму ўзроўню спажываньня.
fot. glowimages.com

За 2017 год Валавы ўнутраны прадукт Польшчы падняўся на 4,6%. Такую папярэднюю інфармацыю пра эканамічны рост паведаміла Галоўнае ўпраўленьне статыстыкі (GUS). Падобны вынік прагназавалі эканамісты.

Старшыня GUS Дамінік Розкрут патлумачыў, што эканамічны рост Польшча заўдзячвае, між іншым, вялікаму ўзроўню спажываньня.

Д.Розкрут: Галоўным стымулам эканамічнага росту быў унутраны попыт, які вырас на 4,7%, спажываньне наагул было на 4,2% большае, чым годам раней. Кансумпцыя хатніх гаспадарак вырасла на 4,8%. Для параўнаньня – у мінулым годзе – 3,9%.

Галоўнае ўпраўленьне статыстыкі нагадала, што летась эканамічны рост Польшчы затрымаўся на 2,9%.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт