Logo Polskiego Radia
Print

У Прэзыдэнцкім палацы адчынілі фотавыставу “Па дарозе да Незалежнасьці”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.01.2018 15:47
На выставу паказаныя здымкі з часоў Першай сусьветнай вайны з Музэю гісторыі фатаграфіі ў Кракаве.
PAP/Radek Pietruszka

У Прэзыдэнцкім палацы адчынілі фотавыставу “Па дарозе да Незалежнасьці”. На выставу паказаныя здымкі з часоў Першай сусьветнай вайны з Музэю гісторыі фатаграфіі ў Кракаве. Новую выставу адчынілі прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай. Падчас вечару адбыўся таксама мастацкі вэрнісаж “Польшча ў пэйзажах”.
Выстава “Па дарозе да Незалежнасьці” – гэта незвычайны вобраз Польскіх Легіёнаў. На здымках паказаныя жаўнеры падчас вучэньняў, маршаў, урачыстасьцяў і баявых акцыях. “Неймаверна, як гэтая дарога да незалежнасьці паказаная менавіта пры дапамозе фатаграфій”, - гаварыў на адкрыцьці выставы Анджэй Дуда.
Дырэктар Музэю Гісторыі фатаграфіі ў Кракаве Марэк Сьвіца зазначыў, што падрыхтоўка экспазыцыі была для яе аўтараў сур’ёзным выклікам. Ён патлумачыў, што гэта незвычайна цяжка пры дапамозе некалькіх фотаздымкаў паказаць нешта, што выходзіць за рамкі некалькіх фатаграфій. Паводле яго, гэта выключная нагода, каб паглядзець на герояў падзей 100-гадовай даўніны з цалкам іншай пэрспэктывы.
Выстава адчыненая ў сувязі з 100 гадавінай атрыманьня Польшчай незалежнасьці.

Новую выставу адчынілі прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай. Падчас вечару адбыўся таксама мастацкі вэрнісаж “Польшча ў пэйзажах”.

Выстава “Па дарозе да Незалежнасьці” – гэта незвычайны вобраз Польскіх Легіёнаў. На здымках паказаныя жаўнеры падчас вучэньняў, маршаў, урачыстасьцяў і баявых акцыях. “Неймаверна, як гэтая дарога да незалежнасьці паказаная менавіта пры дапамозе фатаграфій”, - гаварыў на адкрыцьці выставы Анджэй Дуда.

Дырэктар Музэю Гісторыі фатаграфіі ў Кракаве Марэк Сьвіца зазначыў, што падрыхтоўка экспазыцыі была для яе аўтараў сур’ёзным выклікам. Ён патлумачыў, што гэта незвычайна цяжка пры дапамозе некалькіх фотаздымкаў паказаць нешта, што выходзіць за рамкі некалькіх фатаграфій. Паводле яго, гэта выключная нагода, каб паглядзець на герояў падзей 100-гадовай даўніны з цалкам іншай пэрспэктывы.

Выстава адчыненая ў сувязі з 100 гадавінай атрыманьня Польшчай незалежнасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт