Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўроцлаве затрымалі гандляроў жывым таварам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2018 16:45
Затрыманыя палякі цягам двух гадоў знаходзіліся ў Агульнаэўрапейскім вышуку.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Ва Ўроцлаве былі затрыманыя кіраўнікі злачыннай групы, якая падазраецца ў гандлі людзьмі й выкарыстоўваньні іх у прымусовай працы ў Вялікабрытаніі. Злачынцы былі затрыманыя дзякуючы супрацы паліцыі ў Польшчы й Вялікабрытаніі.

Два затрыманыя палякі: 51-гадовы Эдвард П. і 33-гадовы Францішак З. цягам двух гадоў знаходзіліся ў Агульнаэўрапейскім вышуку.

Цяпер затрыманыя мужчыны знаходзяцца ў распараджэньні пракуратуры й чакаюць магчымага рашэньня суда аб выдачы.

Злачынцы прапанавалі палякам працу ў Вялікабрытаніі за вельмі добрую зарплату і ў розных прафэсіях. Аднак на месцы рабочыя атрымлівалі за сваю працу мінімальныя сродкі.

У 2016 годзе ў Вялікабрытаніі па гэтай справе была затрыманая яшчэ адна асоба. Брытанскі суд за гандаль людзьмі прысудзіў яе да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

аз

Ва Ўроцлаве затрымалі гандляроў жывым таварам

Затрыманыя палякі цягам двух гадоў знаходзіліся ў Агульнаэўрапейскім вышуку.

Ва Ўроцлаве былі затрыманыя кіраўнікі злачыннай групы, якая падазраецца ў гандлі людзьмі й выкарыстоўваньні іх да прымусовай працы ў Вялікабрытаніі. Злачынцы былі затрыманыя дзякуючы супрацы паліцыі ў Польшчы й Вялікабрытаніі.

Два затрыманыя палякі: 51-гадовы Эдвард П. і 33-гадовы Францішак З. цягам двух гадоў знаходзіліся ў Агульнаэўрапейскім вышуку.

Цяпер затрыманыя мужчыны знаходзяцца ў распараджэньні пракуратуры й чакаючы магчымага рашэньня суда аб выдачы.

Злачынцы прапанавалі палякам працу ў Вялікабрытаніі за вельмі добрую зарплату і ў розных прафэсіях. Аднак на месцы рабочыя атрымлівалі за сваю працу мінімальныя сродкі.

У 2016 годзе ў Вялікабрытаніі па гэтай справе была затрыманая яшчэ адна асоба. Брытанскі суд за гандаль людзьмі прысудзіў яе да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт