Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё абвесьціла конкурс на гіт году «Песьня на 100»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2018 17:09
Пераможца атрымае 100 тысяч злотых (22 тысячы эўра).
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскае радыё абвесьціла конкурс на гіт году «Песьня на 100»
Польскае радыё і Асацыяцыя аўтараў ZAiKS запрашаюць вакалістаў, музыкаў, аўтараў і выдаўцаў прыняць удзел у конкурсе на польскі гіт году з нагоды 100-годзьдзя Асацыяцыі аўтараў ZAiKS.
Намесьнік старшыні праўленьня Польскага радыё Марыюш Станішэўскі адзначыў, што артыстам цяжка прабіцца на сусьветны рынак, а Польскае радыё зьяўляецца той установай, якая наймацней падтрымлівае польскіх выканаўцаў, папулярызуючы іх творчасьць на сваіх хвалях.
Пераможца атрымае 100 тысяч злотых (22 тысячы эўра). Арганізатары могуць падзяліць грашовую ўзнагароду паміж 2 ці 3 песьнямі. Асацыяцыя аўтараў разьлічвае, што гэта будуць звышчасовыя і выключныя творы.
Вынікі конкурсу стануць вядомымі ў чэрвені.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт