Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдні налічаны заробак у Польшчы – 1016 эўра

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2018 17:23
За год зарплаты ў Польшчы вырасьлі на 3,4%
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

4271 злоты альбо 1016 эўра. Столькі складае сярэдні заробак без уліку падаткаў у Польшчы. За год зарплаты ў Польшчы вырасьлі на 3,4% – паінфармавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны.

Статыстычная служба таксама апублікавала інфармацыю пра сярэдні налічаны заробак ў чацьвёртым квартале мінулага году. Ён складаў 4516 злотых альбо 1074 эўра.

Быў агучаны й памер так званай базавай стаўкі, ад якой налічваецца пэнсія. Гэтая лічба прыбліжана раўняецца сярэдняй зарплаце пасьля выплаты ўсіх падаткаў і збораў. У 2017 годзе яна раўнялася 3731 злотаму альбо 888 эўра.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт