Logo Polskiego Radia
Print

Мяняюцца правілы выдачы дазволу на прабываньне ў Польшчы замежнікаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.02.2018 11:44
Сярод зьменаў - увядзеньне патрабаваньня на веданьне польскай мовы на ўзроўні як мінімум В1.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

12 лютага пачынаюць дзейнічаць дапоўненыя правілы атрыманьня права на часовае прабываньне ў Польшчы іншаземцаў. Зьмены ў заканадаўстве ўведзеныя ў выніку прыняцьця дырэктывы Эўрапейскага парлямэнту ад 15 траўня 2014 г. Паводле падлікаў Ведамства па пытаньнях іншаземцаў, зьмены закрануць каля 200 тыс. замежнікаў.

Мяняюцца правілы выдачы дазволу на часовае прабываньня для іншаземца ў рамках так званага пераносу ўнутры прадпрыемства. Максымальны пэрыяд пераносу складзе 3 гады і 1 год адпаведна для ўпраўленчага пэрсаналу і стажыстаў. Пасьля гэтага пэрыяду іншаземец павінен выехаць з Польшчы або атрымаць права на прабываньне паводле агульных правілаў.

Акрамя таго, для іншаземцаў, якія хадайнічаюць за від на жыхарства ў Польшчы, уведзена новае патрабаваньне – яны павінны ведаць польскую мову на ўзроўні як мінімум В1. Патрабаваньне не датычыць іншаземцаў да 16 году жыцьця і народжаных на тэрыторыі польскай дзяржавы. Да гэтага часу не было патрабаваньня наконт акрэсьленага ўзроўню валоданьня мовай.

Закон таксама ўводзіць магчымасьць выдачы дазволу на часовае прабываньне і працу іншаземцу, які намераны выконваць працу па прафэсіі, запатрабаванай на польскім рынку. Дакумэнт таксама дае магчымасьць выдзеліць сацыяльную дапамогу, аказаць мэдыцынскую і псыхалягічную дапамогу іншаземцам, якія не атрымалі месца ў цэнтры для іншаземцаў, паколькі гэта магло б стаць небясьпечным для іх жыцьця або здароўя.

PAP/ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт