Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адзначаюць гадавіну важнай гістарычнай падзеі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.02.2018 15:34
У 1942 г. адбылося перафарміраваньне Саюзу ўзброенай барацьбы ў Армію Краёвую.
PAP/Radek Pietruszka

У Варшаве адбываюцца ўрачыстасьці 76-ай гадавіны перафарміраваньня Саюзу ўзброенай барацьбы ў Армію Краёвую. Гэта адбылося 14 лютага 1942 году, па загаду галоўнакамандуючага Ўзброеных сілаў Уладзіслава Сікорскага. Мэтай было аб’яднаньне польскіх кансьпірацыйных ваенных частак і падпарадкаваньне іх ураду ў Лёндане. Армія Краёва была самай буйной падпольнай арміяй у акупаванай Эўропе, колькасьць жаўнераў даходзіла да 380 тыс.

У склад АК уваходзіла каля 200 ваенных арганізацый. Яна ладзіла ўзброеныя акцыі і сабатаж, рыхтавала падпольную армію да паўстаньня, якое павінны было адбыцца на польскіх землях.

Сёньняшнія ўрачыстасьці пачаліся набажэнствам у палявым катэдральным касьцёле Войска Польскага ў памяць аб загінулых, памерлых і жывых салдатах АК. Апоўдні каля помніка Польскай падпольнай дзяржаве адбылася цырымонія ўскладаньня кветак і пераклічка загінулых. Пазьней урачыстасьці адбыліся каля помніка генэралу Стэфану Равэцкаму «Гроту».

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт