Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі: Польшча вельмі канкрэтным чынам паказвае, што значыць салідарнасьць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.02.2018 17:02
Кіраўнік ураду кажа, што Польшча працягнула руку чачэнцам і прыняла мільёны ўкраінцаў.
Premierminister Mateusz MorawieckiPremierminister Mateusz MorawieckiBild: P. Tracz / KPRM (flickr, domena publiczna)

Польшча вельмі канкрэтным чынам паказвае, што значыць салідарнасьць і праяўляе клопат пра бясьпеку на ўсходняй мяжы ЭЗ – заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. У відэазапісы, прадстаўленым канцылярыяй прэм'ер-міністра, Маравецкі адзначыў, што Польшча як сувэрэнная дзяржава мае права вырашаць пра сваю ўласную іміграцыйную палітыку.

Кіраўнік ураду кажа, што пасьля таго, як Расея напала на Чачню, Польшча працягнула руку чачэнцам, а пасьля нападу Расеі на Ўкраіну прыняла мільёны ўкраінцаў.

Прэм'ер-міністар адзначае, што частка ўкраінцаў, якія прыехалі за працай, паходзяць з раёнаў ваенных дзеяньняў.

«Такім чынам мы паказваем Эўразьвязу, што мы клапоцімся пра бясьпеку на ўсходняй мяжы ЭЗ, выконвем свае абавязацельствы па догляду за бясьпекай усяго Эўрапейскага Зьвязу», - кажа Матэвуш Маравецкі.

Учора аб падтрымцы і сумесных праектах Маравецкі гаварыў у Лібане з прэм'ер-міністрам і членамі мясцовага самакіраваньня.

Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што на дапамогу сірыйскім бежанцам у Лібане Польшча выдзеліць дадаткова $10 млн.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт