Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы назіраецца рэкордны рост ВУП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2018 15:15
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, рост ВУП у Польшчы быў самы хуткі з 2008 году.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы назіраецца рэкордны рост ВУП
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, рост ВУП у Польшчы быў самы хуткі з 2008 году.
У чацьвёртым квартале 2017 году ВУП у Польшчы вырас на 5,1%. Пра гэта сьведчаць папярэднія ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня ў Польшчы. Гэта самы лепшы вынік за амаль дзесяць апошніх гадоў.
Нагадаем, што пасьля першых трох месяцах мінулага году ВУП у краіне вырас на 4,1%, у наступным квартале - на 4%.
У другой палове мінулага году польская эканоміка пачала разьвівацца значна хутчэй. Станоўчыя дадзеныя, гэта перш за ўсё вынік росту спажываньня, але таксама інвэстыцыяў.
Аналітыкі банку PKO BP спадзяюцца, што 2018 год будзе гэтак жа пасьпяховым для польскай эканомікі, як 2017 год, а рост ВУП будзе заставацца на ўзроўні 4,6%. Яны зьвяртаюць увагу на рост інвэстыцыяў, які напрыканцы мінулага году склаў 12%, а таксама на эканамічнае ажыўленьне ва ўсім рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку ў Вугоршчыне й Румыніі.
Польскія ўлады таксама могуць пахваліцца рэалізацыяй плянаў адносна росту ВУП на 2017 год. Бюджэтны закон прадугледжваў сярэднегадавы рост ВУП на ўзроўні 3,6%. У 2018 годзе, паводле бюджэтнага закону, ён павінен скласьці 3,8%.
У сваю чаргу апытаньне, праведзенае сярод 20 эканамістаў сьведчыць пра тое, што сёлета рост ВУП можа скласьці нават 4%.
money.pl/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт